https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пасажырапаток Нацыянальнага аэрапорта Мінск у першым паўгоддзі гэтага года вырас на 20 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага


Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры аэрапорта.
У студзені-чэрвені колькасць пасажыраў нацыянальнага аэрапорта склала амаль 905,4 тыс. "Атрыманы прырост тлумачыцца ў тым ліку адкрыццём новых і ўвядзеннем дадатковых рэгулярных і чартарных рэйсаў, што асабліва актуальна ў летні перыяд", - растлумачылі спецыялісты.

Паводле іх даных, толькі ў чэрвені колькасць рэйсаў праз Нацыянальны аэрапорт Мінск вырасла на 16,1 працэнта ў параўнанні з аналагічным месяцам 2012 года. У агульнай колькасці за першы летні месяц зафіксавана 1 578 вылетаў і прылётаў, з іх 1 136 рэгулярных і 413 чартарных. "Дарэчы, колькасць апошніх павялічылася больш як на трэць", - канстатавалі ў прэс-службе.

Колькасць абслужаных пасажыраў за чэрвень вырасла да 250 тыс. (на 23,9 працэнта ў параўнанні з паказчыкам чэрвеня мінулага года). Што датычыцца грузаў і пошты, то за месяц работнікі аэрапорта апрацавалі больш як 571,3 тыс.т і 145,6 тыс.т адпаведна.

РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" - першы міжнародны аэрапорт Беларусі, сертыфікаваны ў адпаведнасці з міжнародным стандартам ISO 9001 комплексна па ўсіх напрамках дзейнасці. Рэгулярныя пасажырскія перавозкі ажыццяўляюць 14 замежных авіякампаній. Палёты са сталічнага аэрапорта выконваюцца па 42 міжнародных напрамках Еўропы, Блізкага Усходу і іншых рэгіёнаў. 10 ліпеня быў прыняты мільённы пасажыр 2013 года. Гэта падзея ў мінулым годзе адбылася на месяц пазней - у жніўні.

11 ліпеня 2013, Мінск
Таццяна Іванюк - БЕЛТА
 
Дата публикации:11.07.2013
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1660
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Аэропорт Минск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме