"Трэба паглядзець на існуючыя чыгуначныя лініі, адводы ад іх і тэрмінова зрабіць гэты праект, без прамаруджвання", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт лічыць, што гэта значна пашырыць магчымасці аэрапорта: "Людзі змогуць больш карыстацца паслугамі аэрапорта, таму што даехаць да яго будзе лёгка. Цяпер жа гэта пэўная праблема".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што рабіць гэта трэба аптымальна, з улікам існуючых чыгуначных ліній. Нават трэба прыпыніць некаторыя праекты дзяржаўных праграм, каб накіраваць сродкі на забеспячэнне руху пасажырапатоку ў аэрапорт і назад.
Прэзідэнт падкрэсліў, што гэта вельмі важны праект. Таксама ён адзначыў: "У нас да часу пастаўкі вырабленых у Беларусі электрапаяздоў у Маскву ўжо будзе гэта чыгунка, і мы зможам туды адправіць свае электрапаязды". Аляксандр Лукашэнка дадаў, што на рэалізацыю праекта па арганізацыі руху з Мінска ў аэрапорт спатрэбяцца не такія ўжо вялікія сродкі, калі за гэта ўзяцца па-гаспадарску.
Магчыма, што даехаць да Нацыянальнага аэрапорта Мінск на электрычцы можна будзе ўжо ў канцы 2014 года.
4 красавіка 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА