https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Усе грамадзяне Беларусі эвакуяваны з Судана


Аб гэтым гаворыцца ў афіцыйным Twitter-акаўнце МЗС Беларусі.
"Усе 10 грамадзян Беларусі, уключаючы лётчыкаў, якія знаходзіліся ў Судане, вылецелі з Хартума эвакуацыйным рэйсам у Маскву і перасеклі ўжо граніцу Судана", - сказалі ведамстве.

У міністэрстве замежных спраў адзначылі, што гэта вынік сумеснай работы з расійскімі калегамі, і выказалі ім удзячнасць.

Раней у знешнепалітычным ведамстве падкрэслівалі, што ў Беларусі з крайняй трывогай і занепакоенасцю назіраюць за развіццём сітуацыі ў Судане. МЗС заклікала бакі процістаяння праяўляць стрыманасць, забяспечыць абарону грамадзянскіх асоб, дыпламатычных місій у Хартуме, стварыць магчымасць для эвакуацыі замежных грамадзян, якія знаходзяцца ў Судане.

2 мая 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.05.2023
Тематика:Транспорт, Разное
Просмотров:249
 
Ключевые слова:
Судан Беспорядки Эвакуация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме