https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская чыгунка ўстанавіла 29 новых тэрміналаў самаабслугоўвання на станцыях і прыпыначных пунктах


Аб гэтым інфармуе прэс-цэнтр Беларускай чыгункі,
У ліпені новыя тэрміналы запрацавалі на станцыях Баранавічы-Палескія, Барысаў, Гродна, Магілёў-1, Маладзечна, Навабеліцкая, Орша-Цэнтральная, Рэчыца, Слуцк, Салігорск, прыпыначным пункце Гомель-Няцотны. У межах мінскай агламерацыі новыя прылады самаабслугоўвання ўстанавілі на станцыях Мінск-Паўночны і Беларусь (Заслаўе), а таксама на прыпыначных пунктах Лебядзіны, Лошыца, Масюкоўшчына і Сталічны.

Цяпер на магістралі дзейнічае 216 тэрміналаў самаабслугоўвання. Нагадаем, тут працягваецца ўкараненне тэрміналаў новага тыпу, у тым ліку з магчымасцю прыёму аплаты наяўнымі грашыма і выдачы здачы, а таксама з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак, у тым ліку бескантактавых. З дапамогай гэтых прылад можна аформіць квіткі на трох мовах — беларускай, рускай і англійскай.

Тэрміналы самастойнага абслугоўвання сталі зручнай альтэрнатывай чыгуначным білетным касам. Гэты канал продажаў запатрабаваны ў пасажыраў. З пачатку года білеты на цягнікі рэгіянальных ліній эканом класа і гарадскіх ліній такім спосабам набылі 3 573 000 чалавек. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць праязных дакументаў, аформленых праз тэрміналы самаабслугоўвання, у студзені—ліпені 2022 года вырасла на 11,5 працэнта.

Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам актыўна выкарыстоўваць тэрміналы самаабслугоўвання, а таксама іншыя электронныя каналы набыцця праязных дакументаў. Гэта хутка і зручна.

Сяргей Расолька
Звязда, 15 жніўня 2022
 
Дата публикации:15.08.2022
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1073
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Терминал самообслуживания Проездные документы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме