https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Інданезія змяніла правілы ўезду для беларусаў


Раней пры ўездзе ў гэтую астраўную дзяржаву беларускім турыстам віза была не патрэбна, зараз правілы некалькі змяніліся.
Інданезія будзе выдаваць візы беларусам, якія прыбылі з турыстычнай мэтай, у аэрапорце, паведамляе пасольства Беларусі ў Інданезіі.

Улады краіны змянілі правілы ўезду для жыхароў некаторых дзяржаў, у тым ліку для беларусаў, новыя нормы пачынаюць дзейнічаць з 30 мая.

Згодна з рашэннем улад, беларусы, а таксама грамадзяне Расіі, Украіны, Босніі і Герцагавіны, Сербіі, Іарданіі, Марока, Егіпта, Амана, Кувейта, Перу і Бахрэйна атрымліваюць права на атрыманне турыстычнай візы па прыбыцці.

Турвіза дазваляе беларусам знаходзіцца ў Інданезіі да 30 дзён, аднак у выпадку неабходнасці яе можна прадоўжыць – яшчэ на столькі ж. Кошт візы – 500 тысяч інданезійскіх рупій (каля 35 долараў).

Каб атрымаць візу, спатрэбіцца пашпарт і зваротны білет з Інданезіі.

Каб заехаць у краіну, таксама трэба быць прышчэпленым любым прэпаратам (падыдзе расійскі "Спутник V" і кітайскі "Сінафарм") і мець на руках сертыфікат. Непрышчэпленыя або прышчэпленыя толькі адной дозай замежнікі павінны будуць прайсці пяцідзённы каранцін за свой кошт.

Акрамя таго, спатрэбіцца медыцынская страхоўка з пакрыццём ад 25 тысяч долараў і рэгістрацыя ў мабільным дадатку Peduli, куды перад вылетам трэба загрузіць сертыфікат аб вакцынацыі (з QR-кодам), а таксама даныя ПЛР-тэста.

Бязвізавы ўезд або транзіт праз Інданезію для беларусаў, якія падарожнічаюць з турыстычнымі або з любымі іншымі мэтамі (за выключэннем уладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў), забаронены.

Якія краіны спрасцілі ўезд для беларусаў?

Урад В’етнама яшчэ ў сакавіку прыняў рашэнне ўвесці бязвізавы рэжым для беларусаў. Знаходзіцца ў краіне ў тым ліку не па турыстычных мэтах можна будзе роўна два тыдні.

Ізраіль адмяніў многія каронавірусныя меры, тым самым аблегчыўшы ўезд турыстаў у краіну. У прыватнасці, адменена абавязковае тэставанне на COVID-19 у міжнародным аэрапорце Бэн-Гурыён у Тэль-Авіве. Таксама не трэба праходзіць 24-гадзінны каранцін пасля ўезду ў Ізраіль, а пасажыры не абавязаны прад’яўляць адмоўны ПЛР-тэст у аэрапорце вылету. Ёсць, аднак, адзін нюанс: патрапіць з Беларусі ў Ізраіль наўпрост пакуль не атрымаецца.

На днях Іспанія спрасціла ўмовы для ўезду турыстаў з краін, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз, гэта датычыцца і Беларусі. Цяпер, каб папасці ў краіну, дастаткова прад’явіць на выбар адзін з трох дакументаў: адмоўны тэст на каронавірус, сертыфікат аб вакцынацыі (прэпаратам, ухваленым у Еўропе) ці даведку аб перанесенай каронавіруснай інфекцыі. Дзеці да 12 гадоў вызваляюцца ад неабходнасці мець гэтыя дакументы.

Мінск, 30 мая2022
Sputnik
 
Дата публикации:30.05.2022
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:1098
 
Ключевые слова:
ПЦР-тест Вакцинация Индонезия Визовый режим Коронавирус
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме