https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Бронепрабег "Дарога мужнасці" зноў пройдзе праз Беларусь


Удзельнікі прабегу, прымеркаванага да 80-годдзя аперацыі "Баграціён", пераадолеюць больш за 1200 кіламетраў на адноўленай рэтратэхніцы.
Шосты па ліку бронепрабег "Дарога мужнасці" стартаваў у Маскве.

Калона з дэмілітаванай ваеннай тэхнікай выехала з Паклоннай гары і накіравалася ў бок Беларусі. Яна пройдзе па маршруце Масква – Вязьма – Смаленск – Орша – Александрыя – Магілёў – Смаленск – Вязьма – Масква. Увесь шлях складзе больш за 1250 км і зойме тыдзень – з 9 па 16 ліпеня.

Удзельнікі прабегу перамяшчаюцца на адрэстаўраваных БРДМ-1, БРДМ-2, БТР-40, "Кацюшах", якія стаялі на ўзбраенні савецкай арміі, а таксама на аўтамабілях ГАЗ-69, ГАЗ-24 "Волга", ГАЗ-67, УАЗ-469, ЗІС-151, ЗІС-5 і іншых. Суправаджаюць калону вайскоўцы ваеннай аўтамабільнай інспекцыі Расгвардыі.

Мерапрыемства арганізавана Ваенна-тэхнічным таварыствам, сёлета бронепрабег прысвечаны 80-годдзю аперацыі "Баграціён" і вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Першы бронепрабег "Дарога Мужнасці" адбыўся ў чэрвені 2017 года і ўвайшоў у Кнігу рэкордаў Расіі як самы працяглы марш-кідок, які здзяйсняецца на бронетэхніцы ў мірны час. Тады за пяць дзён калона з 15 адзінак тэхнікі пераадолела амаль 2400 кіламетраў па Расіі і Беларусі.

Мінск, 9 ліпеня 2024
Sputnik
 
Дата публикации:09.07.2024
Тематика:Транспорт, Культура
Просмотров:289
 
Ключевые слова:
80-летие освобождения Беларуси Бронебробег Великая Отечественная война Патриотизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме