https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вязовіч стаў другім на сёмым этапе «Шаўковага шляху» і вярнуў лідарства ў агульным заліку


У горадзе Алтай Заходняй Манголіі завяршыўся сёмы этап 14-га Міжнароднага ралі-марафону «Шаўковы шлях», у якім паспяхова ўдзельнічаюць беларускія экіпажы.
У чацвер удзельнікі ралі пераадолелі шлях з мангольскага Ховда ў Алтай, даўжыня спецучастка склала 385 км. лепшы вынік на этапе ў заліку грузавікоў паказаў экіпаж Багдана Карымава з расійскай каманды «КАМАЗ-майстар» (3 ч 50 мін 50 сек.), 39 секунд яму саступіў наш Сяргей Вязовіч. Яшчэ два беларускія грузавікі «МАЗ-СПОРТаўта» пад кіраваннем Віталя Мурылёва і Аляксея Вішнеўскага сталі шостым і сёмым адпаведна.

Перад стартам сёмага этапу экіпаж Сяргея Вязовіча займаў другое месца ў агульным заліку, адстаючы ад лідара Дзмітрыя Сотнікава на 3 хвіліны і 1 секунду. Сёння беларус абышоў расійскага гоншчыка на 3 хвіліны і 6 секунд, дзякуючы чаму зноў узначаліў генеральную класіфікацыю, але з адрывам усяго ў 5 секунд. Чацвёрку лепшых на дадзены момант замыкае экіпаж Віталя Мурылёва.

Заўтра пілотаў чакае кальцавы этап са стартам і фінішам у Алтаі, працягласць спецучастка роўная 314 км. Усяго ў гэтым годзе «Шаўковы шлях» складаецца з 11 этапаў, пераможцы ралі-марафону вызначацца 15 ліпеня ва Улан-Батары.

Звязда, 11 ліпеня 2024
 
Дата публикации:11.07.2024
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:228
 
Ключевые слова:
Автоспорт Шёлковый путь Ралли МАЗ-СПОРТавто
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме