https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ДПК: грамадзяне Украіны склалі большую частку тых, хто за мінулыя суткі ўехаў у Беларусь


Грамадзяне Украіны склалі большую частку тых, хто за мінулыя суткі ўехаў у Беларусь на беларуска-ўкраінскім участку мяжы, паведамілі ў ДПК.
«З 6.00 26 лютага па 6.00 27 лютага ў нашу краіну з украінскай тэрыторыі ўдалося выехаць 14 грамадзянам Беларусі, 65-Украіны і 28-іншых дзяржаў. Усяго-107 асобам», — паведамілі ў Камітэце.

Як адзначылі ў ДПК, беларускі бок не спыняе пропуск грамадзян, аднак сумежны бок паведаміў у СМІ аб часовым закрыцці пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю.

Таксама ў Камітэце звяртаюць увагу на нездавальняючы стан дарожнай інфраструктуры на ўкраінскім баку.

Атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефонах гарачай лініі МЗС Беларусі: +380 50 40-62-330; +375 17 37-94-771, +375 17 37-92-673, +375 17 27-92-872 і па электроннай пошце: consul@mfa.gov.by.

Звязда, 27 лютага 2022
 
Дата публикации:27.02.2022
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:207
 
Ключевые слова:
Украина Война Беженцы Граница
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме