https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі назваў сітуацыю ў адносінах з Літвой цяжкай і сур’ёзнымі наступствамі для гэтай дзяржавы


Адпаведныя заявы Аляксандр Лукашэнка зрабіў у інтэрв’ю журналісту ВГТРК, радыё-і тэлевядучаму Уладзіміру Салаўёву/
«З Літвой цяжкая сітуацыя?»- спытаў інтэрв’юер.

«Цяжкая», — пацвердзіў Прэзідэнт.

«Неяк трэба цяпер думаць, што рабіць, шукаць шляхі і размаўляць з Расіяй, каб кошты засталіся камфортныя, правільныя», -выказаў меркаванне журналіст, маючы на ўвазе перш за ўсё сітуацыю з транспарnоўкай калійных угнаенняў.

«Мы размаўляем. Даўно размаўляем з Расіяй», — адказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Але Літва страціць усё?»- удакладніў Уладзімір Салаўёў.

«Літва можа даскакацца, — заявіў беларускі лідар. — Яны дарма гэта задумалі. Ніякая Амерыка і Еўропа ім не дапаможа».

«На 30% бюджэт фармаваўся за кошт Беларусі. А цяпер што? Яны думаюць, што ім зараз еўрапейцы або амерыканцы гэта кампенсуюць? Не. Заўтра зменіцца ў Амерыцы прэзідэнт, улада, і новая ўлада, як гэта звычайна бывае, забудзе, што рабіла старая і абяцала. Вось і ўсё», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У гэтай сувязі журналіст таксама нагадаў, што Літва выступіла супраць Кітая. Аднак Прэзідэнт звярнуў увагу, што гэта было не самастойнае рашэнне літоўскага кіраўніцтва: «вы ж ведаеце, хто да гэтага іх штурхнуў. Ім гэта трэба было? Не трэба».

На ўдакладняючае пытанне, ці ўдалося знайсці магчымасць і транспартныя патокі для паставак беларускага хлоркалію акрамя Літоўскага напрамку, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што разглядалася адпаведная прапанова ад прадстаўнікоў Украінскага бізнесу аб перавалцы праз парты Адэсы. Аднак пасля ўкраінцы адмовіліся ад гэтай ідэі.

«Уласнікі па бошцы атрымалі за 20 секунд пасля таго, як гэтыя ідэі выказалі?»- спытаў журналіст.

«Праз некалькі дзён, так», — адказаў Прэзідэнт.

«А вы шчыра лічылі, што яны змогуць зрабіць гэта міма амерыканцаў?» — удакладніў Уладзімір Салаўёў.

«Я разумею трэнд, але я не думаў, што яны такім чынам адкажуць, — сказаў беларускі лідар. — Чаму не думаў? Таму што яны разумеюць, што ўсё роўна мы адгрузім гэты Калій».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў падтрымку расійскага боку ў вырашэнні пытання аб перавалцы беларускіх угнаенняў праз іх тэрыторыю.

Звязда, 6 лютага 2022
 
Дата публикации:06.02.2022
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:225
 
Ключевые слова:
Литва Украина США Логистика Беларуськалий
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме