https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Авіякампаніі ЗША адмянілі больш за 200 рэйсаў з-за масавага заражэння COVID-19 супрацоўнікаў


Амерыканскія авіякампаніі United Airlines і Delta Air Lines напярэдадні свят адмянілі больш за 200 рэйсаў з-за масавага заражэння COVID-19 членаў лётных экіпажаў і іншых работнікаў. Аб гэтым паведамляе агенцтва Reuters.
У прыватнасці, United Airlines адмяніла 120 рэйсаў, а авіякампанія Delta Air Lines анулявала 90 рэйсаў. У абедзвюх кампаніях паведамілі, што звязваюцца з пасажырамі для таго, каб тыя не затрымаліся ў аэрапортах.

"Рэзкі рост колькасці выпадкаў захваральнасці на амікрон па ўсёй краіне на гэтым тыдні паўплываў непасрэдна на нашы лётныя экіпажы і дыспетчараў. У выніку нам, на жаль, давялося адмяніць некаторыя рэйсы", - гаворыцца ў заяве United Airlines.

Delta Air Lines заявіла, што вычарпала ўсе магчымасці і рэсурсы, уключаючы змяненне маршрутаў і замену самалётаў і экіпажаў для выканання запланаваных палётаў, перш чым адмяніць авіярэйсы. Перавозчык спаслаўся на патэнцыяльнае непагодлівае надвор`е і ўплыў амікрон-штама.

Паводле даных СААЗ, амікрон-штам на сённяшні дзень з`яўляецца дамінуючым у ЗША. На долю амікрон-штама за мінулы тыдзень прыпала 73,2 працэнта ўсіх новых выпадкаў заражэння COVID-19 у краіне. Хуткасць распаўсюджвання амікрон-штама каранавіруса ў ЗША беспрэцэдэнтная, колькасць заражаных падвойваецца кожныя два дні.

24 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.12.2021
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:200
 
Ключевые слова:
США Авиаперевозки Коронавирус Штамм омикрон
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме