https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БЧ назначыла 67 дадатковых паяздоў на час навагодніх і калядных свят


Беларуская чыгунка з 27 снежня па 9 студзеня назначыла 67 дадатковых паяздоў, а таксама павялічыла перыядычнасць курсіравання паяздоў у міжрэгіянальных і рэгіянальных зносінах, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
У святочныя і перадсвяточныя дні паязды будуць курсаваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск - Гомель, Мінск - Брэст, Мінск - Віцебск, Мінск - Гродна, Мінск - Магілёў, Мінск - Пінск, Мінск - Камунары, Гродна - Орша - Камунары.

У прэс-цэнтры нагадалі, што рэалізацыя праязных дакументаў на паязды міжрэгіянальных ліній у межах рэспублікі адкрываецца за 45 сутак да адпраўлення, а на паязды рэгіянальных ліній бізнес-класа - за 20 сутак да адпраўлення.

Работа па назначэнні дадатковых паяздоў на навагоднія і калядныя святы будзе прадоўжана.

Больш падрабязную інфармацыю аб часе адпраўлення, маршруце руху дадатковых паяздоў можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце БЧ www.rw.by, у мабільным дадатку "БЧ.Мой поезд", а таксама па тэлефоне кантакт-цэнтра 105.

З улікам бягучай эпідэміялагічнай сітуацыі Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам на чыгуначных вакзалах і пры праездзе ў паяздах выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны.

25 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.11.2021
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:214
 
Ключевые слова:
Беларуская Чыгунка Новогодние праздники Билеты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме