https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Грузавы электрамабіль з магчымасцю беспілотнага выкарыстання "Белкамунмаш" прэзентуе да канца 2021 года


Аб гэтым 4-га лістапада ў кулуарах рэгіянальнага форуму #GBCregions (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне - рэгіёны) у Гродне расказаў генеральны дырэктар ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Белкамунмаш" Алег Быцко.
Асноўнай тэмай форуму ў Гродне сталі лічбавыя рашэнні ў розных сферах, у тым ліку і ў сферы грамадскага і экалагічна чыстага транспарту.

"Мы таксама рухаемся ў гэтым напрамку, удзельнічаем у лічбавізацыі эномікі. І наша прадукцыя - пасажырскія транспартныя сродкі - блізкая чалавеку. І стварэнне камфортных умоў для пасажыра ў частцы лічбавізацыі транспартнага сродку", - адзначыў Алег Быцко. Ён падкрэсліў, што прадпрыемства пачало актыўна асвойваць новыя сферы. Наладжаны, у прыватнасці, выпуск электробусаў, якія запатрабаваны не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

"У бягучым годзе наша прадпрыемства плануе стварыць доследны ўзор электрычнага грузавога аўтамабіля. У першую чаргу гэты транспартны сродак будзе прызначаны для ўнутрыгарадскіх грузаперавозак. Ён таксама будзе падрыхтаваны пад устаноўку сістэмы беспілотнага кіравання першага ўзроўню, якая абавязковая для гэтага віду тэхнікі ў краінах ЕС. У далейшым узровень беспілотнасці можна будзе павысіць", - расказаў Алег Быцко. Ён звярнуў увагу, што тэхніка з электрычным прыводам найбольш проста падыходзіць для ўкаранення сістэм беспілотнага кіравання. Асабліва важна, што беларускі вытворца сам вырабляе і праектуе электраабсталяванне для транспарту. Таму кампетэнцыі прадпрыемства дадуць магчымасць укараніць навацыі без асаблівых затрат. Прэзентуюць электрагрузавік да канца 2021 года.

Таксама ў планах "Белкамунмаша" - міжгароднія электробусы. Для гэтага трэба вырашыць пытанне са стварэннем сеткі зараднай інфраструктуры, якая дазволіць электробусу зараджацца ў любой кропцы краіны. Работы ў гэтым напрамку вядуцца. У наступным годзе плануецца рэалізаваць пілотны праект па стварэнні комплекснай зараднай станцыі, якую змогуць выкарыстоўваць як электробусы і камерцыйны транспарт, так і ўсе віды прыватных электрамабіляў.

Сёння Гродна стаў чарговай пляцоўкай рэгіянальнага форуму #GBCregions (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне - рэгіёны). Мэта форуму - стварэнне дыялогавай пляцоўкі для абмеркавання пытанняў абароны інфармацыі, у тым ліку персанальных даных, развіццё створанага электроннага ўрада Рэспублікі Беларусь, рэалізацыя элементаў разумнага горада на рэгіянальным узроўні, павышэнне IT-дасведчанасці грамадства, а таксама рэалізацыя IT-праектаў дзяржаўных органаў і арганізацый.

На гродзенскім форуме ў фокусе ўвагі - лічбавыя рашэнні ў сферах аховы здароўя і адукацыі, а таксама абарона персанальных даных. Акрамя таго, абмяркоўваюцца пытанні выканання заканадаўства ў сферы электроннага дакументаабароту як унутры краіны, так і пры трансгранічным гандлі, а таксама выкарыстанне электроннага лічбавага подпісу.

Асаблівая ўвага ўдзелена пашырэнню сучасных тэхналогій на тэрыторыі Беларусі ў сферы лічбавай трансфармацыі: воблачныя тэхналогіі, ІТ-інфраструктура, тэхналогіі высакаскораснай перадачы даных (4G і 5G), IoT- і смарт-рашэнні.

У маштабным мерапрыемстве прымаюць удзел кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, абласнога і раённых выканаўчых камітэтаў, прадстаўнікі IT-кампаній, банкаў, бізнесу і навучальных устаноў. Арганізатарамі форуму выступаюць Нацыянальны цэнтр абмену трафікам, Нацыянальны цэнтр электронных паслуг і Беларускія воблачныя тэхналогіі, пры падтрымцы Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Гродзенскага аблвыканкама.

4 лістапада 2021, Гродна
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.11.2021
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:317
 
Ключевые слова:
Белкоммунмаш Товары из Беларуси Беспилотник Технологии Цифровизация Электромобиль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме