https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Скорасныя дзённыя пасажырскія перавозкі адкрыліся паміж Мінскам і Масквой


Урачыстая цырымонія адкрыцця дзённых скорасных міжнародных пасажырскіх перавозак па маршруце Мінск - Масква адбылася 30 красавіка на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі.
Беларуская чыгунка і ААТ "РЧ" рэалізуюць сумесны праект па арганізацыі дзённых скорасных пасажырскіх перавозак паміж сталіцамі Беларусі і Расіі.

У штодзённыя перавозкі назначаны дзве пары новых скорасных міжнародных паяздоў нумар 717/722 і нумар 721/718 Масква - Мінск - Масква фармавання ААТ "РЧ". У першы рэйс з Мінска і Масквы паязды адправіліся сёння ў 16.00.

Паязды нумар 722/717 з Мінска і Масквы будуць адпраўляцца ў 6.20 і прыбываць у Маскву і Мінск у 13.10. У дарозе яны будуць рабіць прыпынкі ў Оршы і Смаленску.

Паязды нумар 718/721 з Мінска і Масквы будуць адпраўляцца ў 16.00 і прыбываць у канцавыя пункты прызначэння ў 22.55. У дарозе яны будуць рабіць прыпынкі ў Оршы, Смаленску і Вязьме.

"Сёння адкрыты новы фармат чыгуначных зносін паміж Мінскам і Масквой. Мы вельмі доўга чакалі гэтай падзеі. На жаль, з-за пандэміі мы фактычна з сакавіка мінулага года спынілі чыгуначныя зносіны і сёння крок за крокам дзякуючы карпатлівай сумеснай рабоце міністэрстваў транспарту дзвюх краін аднаўляем іх, - сказаў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка. - Думаю, гэты поезд будзе карыстацца папулярнасцю ў нашых пасажыраў, тым больш што сёння, безумоўна, не хапае авіяцыйных і чыгуначных зносін у дастатковым аб`ёме".

"Мы запускаем гэты праект напярэдадні 150-годдзя пачатку чыгуначных зносін паміж Масквой і Брэстам. Мы будзем адзначаць гэту дату ў лістападзе бягучага года, - сказаў начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў. - Галоўная асаблівасць, што гэта праект дзённых перавозак. Гэта значыць, пасажыры прыедуць у пункт прызначэння не заўтра, а сёння. Поезд пераадолее немалую адлегласць, больш за 700 км, у іншым фармаце - менш чым за сем гадзін".

Праект накіраваны на развіццё міжнародных пасажырскіх перавозак, умацаванне транспартных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй, павышэнне якасці абслугоўвання пасажыраў.

Перавозкі будуць ажыццяўляцца саставамі "Ластаўка" ў камплектацыі "Прэміум" у пяцівагонным выкананні. У саставе поезда прадугледжана 349 месцаў для сядзення, 12 з якіх бізнес-класа. Пасажырам прапанаваны тры класы абслугоўвання: бізнес (спецыяльна выдзеленая зона ў вагоне нумар 5), эканом і базавы.

У поездзе ёсць магчымасць перавозкі асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Для іх прадугледжаны пад`ёмнікі для інвалідных калясак, а таксама спецыялізаваныя месцы з мацаваннем для калясак і кнопкай выкліку правадніка.

У пералік дадатковых сэрвісаў для пасажыраў бізнес-класа ўваходзіць доступ да мультымедыйнага партала "Спадарожнік (інфармацыйна-забаўляльная сістэма змяшчае відэакантэнт, друкаваныя выданні, аўдыякнігі і музычныя творы), рацыён гарантаванага харчавання (халодныя закускі, гарачыя стравы, кандытарскія вырабы і напіткі), дарожны набор, камплект друкаванай прадукцыі.

Для пасажыраў вагонаў нумар 2-5 (эканомклас) таксама арганізаваны доступ да мультымедыйнага партала "Спадарожнік".

У вагоне нумар 1 (базавы клас) прадугледжана магчымасць праезду пасажыраў са свойскімі жывёламі.

Усе пасажыры поезда могуць дадаткова набыць чайную прадукцыю і тавары на працягу ўсёй дарогі руху за безнаяўны разлік па банкаўскіх картках міжнародных плацежных сістэм і наяўны разлік у расійскіх рублях.

Поезд аснашчаны сістэмай клімат-кантролю з функцыяй абеззаражвання паветра, энергазберагальным святлодыёдным асвятленнем, экалагічна чыстымі туалетнымі пакоямі, санітайзерамі, а таксама інфармацыйным табло. У салоне ўстаноўлены кулеры з пітной вадой, ёсць разеткі для зарадкі мабільных прылад.

30 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.04.2021
Тематика:Транспорт, Союзное государство
Просмотров:419
 
Ключевые слова:
Мінск Москва Пассажирские перевозки Российская железная дорога
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме