https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


QR-код замест наклейки на шкло: "Белтэхагляд" пра навацыі для аўтааматараў


Выдаваць дазволы на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху плануюць у электронным выглядзе, паведаміў дырэктар УП "Белтэхагляд" Юрый Лянчэўскі ў інтэрв`ю газеце "СБ. Беларусь сегодня".
Гаворачы аб электронным дакументаабароце на прадпрыемстве, Юрый Лянчэўскі адзначыў, што цяпер ствараюцца электронныя пашпарты на аўтамабілі, ідзе адыход ад папяровых носьбітаў.

"У бліжэйшым будучым плануем ажыццяўляць выдачу дазволаў на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху ў электронным выглядзе. У звычайным QR-кодзе будзе "зашыта" інфармацыя аб праведзеным дзяржтэхаглядзе. Прапановы ўжо накіраваны ў Мінтранс. Звычайная наклейка на шкло аб праходжанні дзяржтэхагляду - учарашні дзень", - сказаў ён.

Пасля дапрацоўкі сайта прадпрыемства ў "Асабістым кабінеце" можна будзе азнаёміцца з гісторыяй свайго аўтамабіля, запісацца на дзяржтэхагляд, аплаціць паслугі, ажыццявіць іншыя дзеянні.

Указам нумар 492, падпісаным у снежні 2019 года, уведзены новы пералік дакументаў, неабходных для правядзення дзяржтэхагляду і адміністрацыйнай працэдуры на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Вадзіцелю не трэба прадстаўляць работніку дыягнастычнай станцыі талон да вадзіцельскага пасведчання, а таксама дазвол органа сувязі на права выкарыстання радыёчастотнага спектра пры эксплуатацыі радыёэлектронных сродкаў. Тое ж датычыцца і медыцынскай даведкі ад стане здароўя.

З 1 красавіка 2020 года фізічным асобам для атрымання дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху не трэба будзе прадстаўляць сертыфікат аб праходжанні дзяржтэхагляду.

Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам такі сертыфікат і меддаведку аб стане здароўя вадзіцеля неабходна будзе прадстаўляць для атрымання дазволу на допуск да ўнясення адпаведных змяненняў у заканадаўства, рэгулюючае правядзенне адміністрацыйных працэдур адносна суб`ектаў гаспадарання.

24 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.02.2020
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:219
 
Ключевые слова:
QR-код Технологии Дорожное движение Цифровизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме