https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вішнеўскі наблізіўся да тройкі лідараў на ралі ў Марока


Лідарам агульнага заліку грузавікоў па-ранейшаму застаецца Сяргей Вязовіч на капотным МАЗе.
Экіпажу Аляксея Вішнеўскага ўдалося наблізіцца да тройкі лідараў па выніках сёмага этапу ралі Morocco Desert Challenge, паведамілі ў камандзе "МАЗ-СПОРТаўта".

Вішнеўскі паказаў другі час, саступіўшы пераможцу, галандцу Тону ван Генугтэну, усяго 34 секунды. Трэцім фінішаваў яшчэ адзін галандзец, Марцін ван дэн Брынк.

Сяргей Вязовіч прывёў свой "капотнік" шостым, у 14 хвілінах ад лідара, аднак экіпаж па-ранейшаму застаецца на першым месцы ў выніковым заліку грузавікоў. Найбліжэйшы пераследнік, ван дэн Брынк, прайграе беларусам крыху больш за паўгадзіны. Экіпаж Вішнеўскага перад апошнім этапам займае чацвёрты радок (ён за дзве хвіліны ад галандца Петэра Верслуіса, які знаходзіцца на трэцім месцы).

Заключны этап гонкі кароткі - 219 кіламетраў - аднак арганізатары пастараліся зрабіць яго не менш складаным, чым астатнія. Гоншчыкам трэба будзе пераадолець цяжкапраходныя ўчасткі, на якіх патрабуецца асаблівая ўвага.

Мінск, 20 красавіка 2019
Sputnik
 
Дата публикации:20.04.2019
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:424
 
Ключевые слова:
Ралли МАЗ-СПОРТавто Спорт в Беларуси Morocco Desert Challenge
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме