https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выхады чатырох станцый мінскага метро закрыюць на рамонт


Рамонтныя работы будуць праводзіць на станцыях абедзвюх галінак сталічнай падземкі, некаторыя выхады са станцый пачнуць зачыняць 18 сакавіка.
Рамонтныя работы пачынаюцца на чатырох станцыях метро, ​​пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінскага метрапалітэна ў панядзелак.

Рамонтныя работы закрануць абедзве галінкі сталічнай падземкі, часткова або цалкам некаторыя выхады са станцый пачнуць зачыняць з 18 сакавіка.

"Будуць праводзіцца працы па рамонце абліцоўвання сцен, парапетаў, прыступак, запрашальных пляцовак выхадаў станцый "Акадэмія Навук","Парк Чалюскінцаў","Аўтазаводская" і "Першамайская", - паведамілі ў прэс-службе.

Так, на станцыі "Акадэмія навук" з 18 сакавіка да 19 красавіка не будуць працаваць выхады да Акадэміі мастацтваў і на вуліцу Сурганава. На "Парку Чалюскінцаў" у той жа перыяд адбудзецца поўнае закрыццё выхаду да аднайменнага парку на праспект Незалежнасці ў бок цэнтра горада.

Станцыя "Аўтазаводская" часова (да 29 сакавіка) пазбавіцца выхаду на Партызанскі праспект да дома пад нумарам 104. Тым часам на "Першамайскай" да 26 сакавіка закрыюць выхад да Свіслачы.

Мінскі метрапалітэн прыносіць пасажырам прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.

Мінск, 18 сакавіка 2019
Sputnik
 
Дата публикации:18.03.2019
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:358
 
Ключевые слова:
Мінск Метрополитен Ремонт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме