https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ўнесены змены ў правілы правозу ў паяздах хатніх жывёл і веласіпедаў


Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю нумар 86 ад 12 снежня 2018 года, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Пастанова ўносіць змены ў Інструкцыю аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на перавозкі пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях.

З дакумента выключаны пункт, які датычыцца платы за перавозкі невялікіх хатніх жывёл і птушак.

У прыватнасці, раней у вагонах з ненумараванымі месцамі на гарадскіх і рэгіянальных лініях, у тым ліку ў вагонах на рэгіянальных лініях эканомкласа, плата спаганялася за кожнае месца ў памеры 50 працэнтаў кошту поўнага праязнога дакумента (білета) да пункта прызначэння пасажыра.

Ёсць змены пры аплаце перавозкі сабак вялікіх парод. Так, у асобным купэ на регіянальных лініях бізнес-класа або міжрэгіянальных лініях плату будуць спаганяць зыходзячы з кошту білетаў усіх месцаў купэ. Дадатковую плату за кожнага сабаку як за 20 кг масы багажу цяпер браць не будуць.

Таксама адмяняецца плата за перавозку веласіпеда ў неразабраным і неўпакаваным выглядзе ў вагонах з ненумараванымі месцамі.

Да гэтага плата спаганялася ў памеры кошту поўнага праязнога дакумента (білета) да пункта прызначэння пасажыра. Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

21 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.12.2018
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:497
 
Ключевые слова:
Перевозка животных Тарифы Беларуская чыгунка Велосипед
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме