https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мытнікі з 1 студзеня ў некаторых пунктах пропуску Беларусі будуць ажыццяўляць пагранічны кантроль


З 1 студзеня 2019 года мытныя органы ў пунктах пропуску, што вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, будуць ажыццяўляць асобныя функцыі пагранічнікаў, у тым ліку пагранічны кантроль.
Гэта прадугледжана ўказам нумар 495 "Аб аптымізацыі дзейнасці", які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Пакуль гэта будзе датычыцца трох пунктаў пропуску - аўтадарожнага "Казловічы" на граніцы з Польшчай, дзе перамяшчаецца толькі грузавы аўтатранспарт, а таксама двух чыгуначных - "Гудагай" на станцыі Маладзечна, на граніцы з Літвой, і "Бігосава" на станцыі Полацк, на граніцы з Латвіяй.

Гэтыя меры накіраваны на аптымізацыю дзейнасці мытных органаў і органаў пагранічнай службы ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь, укараненне прынцыпу аднаго акна, а таксама скарачэнне часу кантрольных працэдур.

Вызваленыя супрацоўнікі органаў пагранічнай службы будуць накіраваны для ўзмацнення аховы іншых участкаў граніцы.

28 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.12.2018
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:380
 
Ключевые слова:
Таможня Пограничный контроль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме