https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Бізнес-супольнасць просіць кіраўніка ўрада адмовіцца ад праекта стварэння воднага шляху па Прыпяці і развіваць у рэгіёне аграэкатурызм


Пра гэта гаворыцца ў адкрытым лісце кіраўніку ўрада, тэкст якога распаўсюдзіла прэс-служба БСПН.
Тры вядучыя бізнес-саюзы Беларусі — Беларускі саюз прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага, Рэспубліканскі саюз прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя — заклікалі прэм`ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса адмовіцца ад праекта стварэння воднага шляху па Прыпяці і развіваць у гэтым рэгіёне аграэкатурызм. 

"Мы ўсведамляем неабходнасць пошуку дадатковых драйвераў росту і салідарныя з урадам у тым, каб узмацніць эканамічны патэнцыял прылеглых да Прыпяці тэрыторый. На наш погляд, рэальным драйверам можа быць развіццё агра- і экалагічнага турызму, у тым ліку фармаванне турыстычнага кластара, што паспрыяе станаўленню МСП і прытоку валютнай выручкі ў краіну, асабліва ва ўмовах бязвізавага ўезду для замежнікаў", — адзначаецца ў лісце.

Бізнес-супольнасць нагадвае, што 3 красавіка шэсць вядучых бізнес-саюзаў Беларусі накіравалі ў Савет міністраў і Адміністрацыю прэзідэнта зварот "Аб недапушчальнасці рэалізацыі высокарызыкоўных інвестыцыйных праектаў". У аснове звароту — аналіз інвестыцыйных рызык і экалагічных пагроз для Беларусі, звязаных з магчымым уладкаваннем воднага шляху Е40. "На жаль, мы не атрымалі ніякага адказу на наш зварот", — канстатуе прэс-служба.

Прыхільнікі праекта Е40 у якасці абгрунтавання спасылаюцца на дакумент "Аднаўленне воднага шляху Е40 на ўчастку Днепр — Вісла: ад стратэгіі да планавання. Выніковая справаздача па тэхніка-эканамічным абгрунтаванні", падрыхтаваны Марскім інстытутам у Гданьску ў партнёрстве з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і шэрагам іншых інстытутаў.

"На наш погляд, гэты дакумент не з`яўляецца абгрунтаваннем для ўладкавання Е40 на беларускай тэрыторыі, бо не ўтрымлівае дэталізаванага праекта з пункту гледжання гідратэхнічных работ, неабходных аб`ёмаў інвестыцый, у ім няма эканамічнага аналізу, ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе і іншых складнікаў, якія маглі б дазволіць ацаніць баланс выгады і выдаткаў", — звяртаюць увагу кіраўнікі бізнес-саюзаў, якія падпісалі ліст.

На іх думку, "яшчэ няма як такога праекта, паўнавартасных ацэнак і аналізу, але на міжурадавым узроўні ўжо прымаюцца абавязацельствы аб развіцці Е40, кіраўніцтвам Савета міністраў даюцца распараджэнні ў адрас дзяржаўных інстытутаў аказаць метадалагічную падтрымку праекту. Такім чынам, даводзіцца канстатаваць палітычны і адміністрацыйны націск, які павышае рызыку прыняцця памылковых інвестыцыйных рашэнняў".

Таксама ў звароце нагадваецца, што на этапе распрацоўкі дзяржаўнай праграмы будаўніцтва ў 2011—2015 гадах гідраэлектрастанцый у Рэспубліцы Беларусь было зроблена заключэнне аб эканамічнай немэтазгоднасці будаўніцтва ГЭС на Прыпяці. У гэтай ракі нізкі перапад вышынь і шырокая пойма.

"Нават узвядзенне невысокіх плацін у 3—5 м можа прывесці да затаплення значнай тэрыторыі. Па гэтай прычыне Прыпяць ніяк не фігуруе ў праграме будаўніцтва ГЭС. Распараджэнне № 226р падштурхоўвае інстытуты перагледзець раней зробленыя высновы", — лічаць прадстаўнікі беларускага бізнесу.

"Робячы адсылку ў бок гідраэнергетыкі, жанглюючы паняццем "паляпшэнне водагаспадарчага балансу", прыхільнікі развіцця транспартнага шляху Е40 спрабуюць падаць яго як праект комплекснага развіцця тэрыторый. Аднак, на наш погляд, ён у належнай меры не валодае ні транспартным, ні энергетычным патэнцыялам, каб можна было адназначна сцвярджаць аб яго мэтазгоднасці, асабліва на фоне відавочных экалагічных пагроз", — гаворыцца ў лісце.

Бізнес-саюзы не згодныя з уключэннем "такога неадназначнага праекта па рэканструкцыі воднага шляху Е40" у стратэгію кіравання воднымі рэсурсамі ва ўмовах змены клімату на перыяд да 2030 года, праект якой распрацаваны з удзелам Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

"Шчыра спадзяемся, што члены абноўленага ўрада з поўнай адказнасцю паставяцца да пазначанай вышэй праблемы, а таксама наладзяць належны дыялог з усімі зацікаўленымі бакамі. Для ўліку меркавання дзелавой грамадскасці просім уключыць у склад рабочай групы старшыню Рэспубліканскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Аляксандра Швеца і эксперта старшыню Рэспубліканскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Алеся Герасіменку", — адзначаецца ў лісце.

Па тэрыторыі Беларусі, Польшчы і Украіны можа быць пракладзены водны шлях Е40, які злучае Балтыйскае мора з Чорным. Праект распрацаваны ў рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва "Польшча — Беларусь — Украіна", якая фінансуецца Еўрасаюзам. Ён закліканы актывізаваць гандаль паміж трыма суседнімі краінамі. Аднак эканамісты папярэджваюць аб сур`ёзных інвестыцыйных рызыках, звязаных з рэалізацыяй праекта, а эколагі — аб згубных наступствах для чалавека і навакольнага асяроддзя.

Распараджэннем прэм`ер-міністра ад 2 верасня 2018 года створана міжведамасная рабочая група, якой было даручана да 1 лістапада 2018 года распрацаваць і ўнесці ў Савет міністраў канцэпцыю развіцця патэнцыялу ракі Прыпяць, якая прадугледжвае выкарыстанне яе транспартных і энергетычных магчымасцяў, павелічэнне занятасці насельніцтва на прылеглых да ракі тэрыторыях, паляпшэнне водагаспадарчага балансу рэгіёнаў.

Заданне па распрацоўцы гэтай стратэгіі стала працягам ідэі развіцця воднага шляху Е40, якую прасоўваў урад у ранейшым складзе. Як растлумачылі ў прэс-службе ўрада, тэрмін стварэння канцэпцыі прадоўжаны да 1 снежня.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 12 лістапада 2018
 
Дата публикации:12.11.2018
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:499
 
Ключевые слова:
Прыпяць Экология Трансграничное сотрудничество Водный путь Е40 Агроэкотуризм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме