https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі пацвярджае гатоўнасць развіваць супрацоўніцтва з Кыргызстанам


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 28-га лістіапада ў Бішкеку на сустрэчы з Прэзідэнтам Кыргызстана Сааранбаем Жээнбекавым.
"Нават у дробязях мы гатовы вас падтрымліваць. Можаце ў гэтым не сумнявацца. Калі нешта трэба, вы скажыце, калі мы можам, абавязкова гэта зробім", - заявіў беларускі лідар.



Аляксандр Лукашэнка адзначыў вялікую работу, праведзеную Кыргызстанам на пасадзе старшыні ў АДКБ: "Шчыра скажу, вы мяне здзівілі ў гэтым плане. Вы столькі прыклалі намаганняў, каб правесці вялікую колькасць мерапрыемстваў на працягу гэтага года па ўсіх напрамках. І прытым ва ўсіх рэгіёнах. Не толькі тут - на поўдні, але нават у Беларусі па лініі АДКБ праводзілі і праводзяцца мерапрыемствы".

Прэзідэнт звярнуў увагу, што з такой жа адказнасцю Кыргызстан ставіцца і да работы на пляцоўцы Еўразійскага эканамічнага саюза. 

"Гэта сведчыць аб тым, што Кыргызстан прыкладае вялікія намаганні з пункту гледжання таго, каб засцерагчы ад небяспекі сваю рэспубліку і падняць эканоміку", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што краінам пад сілу ў разы павялічыць узаемны тавараабарот. 

"Мы ніколі не будзем для вас чужымі людзьмі там - на захадзе. Калі нешта трэба, мы заўсёды гатовы падключыцца і пры ўсіх роўных умовах аддаць прыярытэт Кыргызстану. Мы аднаўляем тое, што было ў Савецкім Саюзе, - адносіны і тавараабмен, і ўжо аднавілі. Нам не трэба аднаўляцца. Трэба ісці далей. Калі Кыргызстан будзе такімі тэмпамі рухацца, я ўпэўнены, што за пяцігодку вы забудзеце аб вялікіх праблемах", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Дагаворна-прававую базу адносін паміж Беларуссю і Кыргызстанам складаюць 45 пагадненняў. У 2018 годзе тавараабарот дасягнуў $130,9 млн, экспарт склаў $120,3 млн, імпарт - $10,6 млн. Па выніках студзеня-верасня 2019 года тавараабарот склаў $85,7 млн. 

Аснову беларускіх паставак у Кыргызстан у бягучым годзе састаўляюць малочныя прадукты, трактары і седлавыя цягачы, мяса і харчовыя субпрадукты свойскай птушкі, лекавыя сродкі, ізаляваныя правады, сталярныя будаўнічыя вырабы. 

У сваю чаргу з Кыргызстана імпартуюцца часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў, радыятары, агародніна і фрукты, у тым ліку сухафрукты, баваўнянае нячэсанае валакно, абутак. Экспарт беларускіх паслуг у 2018 годзе склаў $4,4 млн, імпарт - $0,8 млн.

У Кыргызстане дзейнічаюць 56 прадстаўніцтваў суб`ектаў тавараправоднай сеткі і дыстрыб`ютараў беларускіх прадпрыемстваў. На тэрыторыі Беларусі працуюць 4 прадпрыемствы з кыргызскім капіталам, у тым ліку 3 сумесныя і адно замежнае.

Чарговае пасяджэнне двухбаковай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве плануецца правесці ў Мінску ў снежні. Нядаўна бакі дамовіліся аб тым, каб падняць узровень сустаршынь камісіі да віцэ-прэм`ераў.

28 лістапада 2019, Бішкек 
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:28.11.2019
Тематика:ЕАЭС, Разное
Просмотров:246
 
Ключевые слова:
Товарооборот Кыргызстан Сотрудничество Совместное производство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме