https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Попыт на разлікі ў нацыянальных валютах паміж краінамі ЕАЭС праз клірынгавую сістэму Еўразійскага банка развіцця расце


Аб гэтым заявіў старшыня праўлення ЕАБР Андрэй Бельянінаў, адкрываючы 29-га лістапада XIV Міжнародную канферэнцыю "Еўразійская эканамічная інтэграцыя".
"Мы прапануем краінам-акцыянерам і іншым краінам гэту паслугу (разлікова-клірынгавае абслугоўванне ў нацыянальных валютах.), і гэта знаходзіць жывы водгук, - адзначыў Андрэй Бельянінаў. - Гэтыя разлікі пайшлі".

"Эксперты нас запэўнівалі - не трэба навязваць разлікі ў нацыянальных валютах, бізнес сам вызначыцца, якія разлікі выбраць, але 2019 год прайшоў пад лозунгам разлікаў у нацвалютах", - звярнуў увагу кіраўнік ЕАБР.

Еўразійскі банк развіцця - міжнародная фінансавая арганізацыя, заснаваная Расіяй і Казахстанам у студзені 2006 года з мэтай садзейнічання развіццю рыначнай эканомікі дзяржаў-удзельніц, іх устойліваму эканамічнаму росту і пашырэнню ўзаемных гандлёва-эканамічных сувязей. 

Дзяржавамі - удзельніцамі банка з`яўляюцца Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.

29 лістапада 2019, Масква
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.11.2019
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:436
 
Ключевые слова:
Валюта Евразийский банк развития Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме