https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Праграма старшынства Беларусі ў ЕАЭС у 2025 годзе ўжо фармуецца


Пра гэта заявіў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка падчас сустрэчы з членам калегіі (міністрам) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Максімам Ермаловічам.
Гаворачы аб антыманапольным рэгуляванні ў ЕАЭС Ігар Петрышэнка адзначыў: «Вельмі важную работу па гэтым напрамку мы ўжо правялі, калі стварылі еўразійскі рэестр, дзе можам удзельнічаць у адпаведных дзяржзакупках на роўных умовах. Гэта ключавы дакумент, які дазволіў нам не знізіць аб’ёмы паставак нашай прадукцыі на рынак ЕАЭС, і ў першую чаргу ў Расію. Шэраг момантаў, над якімі мы зараз працуем, — гэта падрыхтоўчыя мерапрыемствы да таго, што новы склад калегіі прыступіць да выканання даручэнняў кіраўнікоў дзяржаў па рэалізацыі дэкларацыі аб далейшым развіцці саюза да 2030-га і на перыяд да 2045 года. Таксама для нас важна, каб мы не страцілі тэмп і выніковасць у рэалізацыі стратэгіі развіцця еўразійскай інтэграцыі да 2025 года».

Віцэ-прэм’ер паведаміў, што Беларусь у наступным годзе старшынствуе ў рамках ЕАЭС. «Гэта фактычна завяршальны год рэалізацыі стратэгіі. Падвядзенне пэўнага выніку па выкананні асноватворных дакументаў, якія мы прынялі, выпадае на наша старшынства. Таму мы ўжо цяпер, загадзя традыцыйна фарміруем праграму нашага старшынства. Гэта ключавыя напрамкі і аспекты, якія мы павінны рэалізоўваць, у першую чаргу заснаваныя на ініцыятывах нашага Прэзідэнта. Гэта і пытанні ратацыі, і павышэння эфектыўнасці работы членаў калегіі па рэалізацыі ўсіх праграмных дакументаў. Парадак дня досыць шырокі. Вы з нашымі профільнымі міністэрствамі ўжо ў новай якасці працягнеце ўзаемадзейнічаць і прасоўваць нашы нацыянальныя інтарэсы і інтарэсы ЕАЭС», — распавёў намеснік прэм’ер-міністра.

Максім Ермаловіч таксама падкрэсліў, што вельмі важным момантам з’яўляецца падрыхтоўка праграмы беларускага старшынства ў ЕАЭС.

«Мы хацелі б усім блокам таксама паўдзельнічаць у гэтай працы ў шырокім сэнсе. Бо канкурэнцыя ўсёабдымная, яна тычыцца не толькі пытанняў антыманапольнага рэгулявання і дзяржзакупак. Мы бачым, як гэта было падчас правядзення “грамадскай прыёмнай” па пытаннях канкурэнцыі і дзяржзакупак, што нашы прадстаўнікі бізнесу задаюць пытанні і па агульным рынку газу і нафты. Нельга казаць аб роўных ўмовах і аб свабоднай канкурэнцыі на агульным рынку, калі не займацца стварэннем роўных стартавых умоў па асноўных базавых прадуктах, якія гандлююцца на агульным рынку. У гэтай працы наш блок удзельнічае і абавязкова ўнясе свае прапановы па пытанні таго, як нам развіваць інтэграцыю, каб дасягаць высокіх вынікаў», — акцэнтаваў увагу міністр.

Звязда, 26 красавіка 2024
 
Дата публикации:26.04.2024
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:287
 
Ключевые слова:
Интеграция Антимонопольное регулирование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме