https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Захад дэ-юрэ прызнаў існаванне ЕАЭС


Захад дэ-юрэ прызнаў існаванне Еўразійскага эканамічнага саюза, і вельмі знакава, што гэта адбылося менавіта ў пік адчужэння ў адносінах да Расіі.
Такое меркаванне выказаў сёння навуковы кіраўнік Інстытута эканомікі РАН Руслан Грынберг у Маскве на Х Міжнароднай канферэнцыі "Еўразійская эканамічная інтэграцыя".

"Тое, што Захад нядаўна дэ-юрэ ўпершыню прызнаў, што ёсць Еўразійскі эканамічны саюз, - гэта вялікі поспех. Яшчэ год таму гэтага проста немагчыма было ўявіць. Таму што любая спроба інтэграцыйных пачынанняў з боку Расіі разглядалася як аднаўленне рускага імперыялізму, - адзначыў расійскі вучоны. - І атрымалася так, што менавіта ў перыяд піку адчужэння Брусель прызнаў ЕАЭС".

На яго думку, прычын таго з боку Захаду нямала. "Тут ёсць прастор для фантазіі. Але асабіста я лічу, што Еўропа хоча ўсё ж такі спыніць халодную вайну з Расіяй. Санкцыі нікому не патрэбны, перагаворы заўсёды значна больш эфектыўныя. А прызнанне ЕАЭС у якасці міжнароднага эканамічнага аб`яднання - гэта палітычна важны крок", - дадаў Руслан Грынберг.

29 кастрычніка 2015, Масква
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.10.2015
Тематика:ЕАЭС, В мире
Просмотров:682
 
Ключевые слова:
Евросоюз Санкции ЕАЭС Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме