https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Егіпет і Мытны саюз створаць зону свабоднага гандлю?


Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што краіны Мытнага саюза, у які, акрамя РФ, уваходзяць Беларусь і Казахстан, вывучаюць магчымасць стварэння зоны свабоднага гандлю з Егіптам.
Пра гэта Пуцін паведаміў пасля перамоваў у Сочы з егіпецкім калегам Абдэль Фатахам ас-Сісі.

Пуцін таксама заявіў, што Егіпет гатовы ў бліжэйшы час на 30% павялічыць пастаўкі сельгаспрадукцыі ў Расію.

Па словах кіраўніка расійскай дзяржавы, бакі дамовіліся аб увядзенні спрошчанага рэжыму доступу егіпецкіх тавараў на рынак Расіі.

Перамовы кіраўнікоў Расіі і Егіпта праходзяць на фоне санкцый, раней уведзеных краінамі Захаду ў дачыненні да Расіі, і мер у адказ, прынятых расійскімі ўладамі па абмежаванні доступу на ўнутраны рынак харчавання з заходніх краін.

Звязда, 12 жніўня 2014
 
Дата публикации:12.08.2014
Тематика:ЕАЭС, Дипломатия
Просмотров:898
 
Ключевые слова:
Египет Мытны саюз Интеграция Свободная торговля
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме