https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мясны тэхрэгламент МС не абмяжоўвае рэалізацыю мяса ад забою свойскай жывёлы


Такое растлумачэнне распаўсюдзіла прэс-служба Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Тэхнічны рэгламент Мытнага саюза "Аб бяспецы мяса і мясной прадукцыі", які ўступіў у сілу 1 мая 2014 года, не абмяжоўвае рэалізацыю мяса, атрыманага ў выніку забою свойскай жывёлы.

У гэтым тэхрэгламенце прапісана норма, згодна з якой яго дзеянне не распаўсюджваецца на працэсы вытворчасці, захоўвання, перавозкі і ўтылізацыі прадуктаў забою і мясной прадукцыі непрамысловага вырабу, прызначаных для выпуску ў абарачэнне на мытнай тэрыторыі Мытнага саюза (МС). Акрамя таго, у палажэнні тэхрэгламенту, у якім даецца азначэнне тэрміну "прадукт забою", падкрэсліваецца, што такім з`яўляецца "неперапрацаваная харчовая прадукцыя жывёльнага паходжання, якая атрымана ў выніку забою ў прамысловых умовах прадукцыйных жывёл і выкарыстоўваецца для далейшай перапрацоўкі (апрацоўкі) і (або) рэалізацыі".

Адпаведна, растлумачылі ў ЕЭК, пад дзеянне гэтага дакумента не падпадае неперапрацаваная прадукцыя жывёльнага паходжання (у тым ліку мяса і іншая мясная сыравіна), атрыманая грамадзянамі ў дамашніх умовах і (або) у асабістых падсобных гаспадарках або грамадзянамі, якія займаюцца жывёлагадоўляй.

Патрабаванні да неперапрацаванай харчовай прадукцыі жывёльнага паходжання непрамысловага вырабу, а таксама да працэсаў атрымання такой прадукцыі ўстаноўлены тэхнічным рэгламентам МС "Аб бяспецы харчовай прадукцыі", зацверджаным рашэннем Камісіі Мытнага саюза ад 9 снежня 2011 года нумар 880, нагадалі ў ЕЭК. Прымаючы пад увагу, што гэты тэхрэгламент не ўстанаўлівае патрабаванняў да спецыяльна адведзеных для мэт забою месц адносна неперапрацаванай харчовай прадукцыі жывёльнага паходжання непрамысловага вырабу, упаўнаважаныя ў галіне ветэрынарыі органы дзяржаў - членаў МС, кіруючыся нормамі нацыянальнага заканадаўства, могуць вызначаць патрабаванні да такіх месц для правядзення забою прадукцыйных жывёл.

21 траўня 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:21.05.2014
Тематика:ЕАЭС, Законодательство
Просмотров:1416
 
Ключевые слова:
Мытны саюз Техрегламент Личное хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме