https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Маштабная выстаўка беларускіх вытворцаў пройдзе ў кастрычніку ў Казахстане


Пра гэта паведамілі на выставачным унітарным прадпрыемстве "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (БелГПП).
Маштабная выстаўка беларускіх вытворцаў Made in Belarus пройдзе ў Алматы (Казахстан) з 10 па 13 кастрычніка

У выставачным комплексе "Атакент-Экспа" вядучыя беларускія кампаніі прадэманструюць свае тавары і паслугі ў сферах машынабудавання і транспарту, хіміі і нафтахіміі, дрэваапрацоўкі, сельскай гаспадаркі і харчавання, лёгкай прамысловасці, медыцыны і фармацэўтыкі, інфармацыйных тэхналогій, адукацыі, спорту і турызму.

Будуць прадстаўлены таксама тавары народнага спажывання. "Выстаўка "Made in Belarus" стане зручнай пляцоўкай для правядзення дзелавых сустрэч і перагавораў у фармаце B2B.

Прадугледжана мастацкае афармленне выставачнай экспазіцыі з элементамі нацыянальнай сімволікі. Чакаецца, што шырокая рэкламна-інфармацыйная кампанія выстаўкі ў Казахстане прыцягне да яе наведвання значную колькасць прадстаўнікоў казахстанскіх бізнес-колаў", - расказалі на прадпрыемстве.

Казахстан з`яўляецца адным з асноўных эканамічных партнёраў Беларусі сярод краін СНД. У 2017 годзе тавараабарот паміж дзвюма краінамі перасягнуў $500 млн, што на 60 працэнтаў больш, чым у 2016-м. Беларускія трактары, мэбля, керамічная плітка, малочныя прадукты, лякарствы добра вядомы і запатрабаваны ў гэтай краіне. Казахстан пастаўляе ў Беларусь нафтапрадукты, каменны вугаль, валокны з бавоўны. Рынкі дзвюх краін аб`ядноўваюць адзіныя правілы Еўразійскага эканамічнага саюза.

Арганізатарам мерапрыемства выступае БелГПП пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Казахстане, выставачным аператарам - прадпрыемства "Белінтэрэкспа" БелГПП.

18 чэрвеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.06.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Казахстан
Просмотров:1231
 
Ключевые слова:
"Made in Belarus" Выставка Алматы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме