https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Краіны ЕАЭС да 1 жніўня прадставяць прапановы па свабодным перамяшчэнні тавараў


Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ЕЭК па выніках пасяджэння Савета ЕЭК.
Краіны Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) павінны да 1 жніўня 2020 года прадставіць у Еўразійскую эканамічную камісію (ЕЭК) прапановы ў праект плана мерапрыемстваў па стварэнню ўмоў бесперашкоднага перамяшчэння тавараў з адной краіны ў іншую.

«Савет ЕЭК даручыў прадставіць у Камісію да 1 жніўня 2020 года прапановы ў праект плана мерапрыемстваў па стварэнню ўмоў бесперашкоднага перамяшчэння тавараў Саюза з тэрыторыі адной краіны на іншую, якая не мае агульнай мяжы ні з адной з дзяржаў-членаў ЕАЭС, з улікам кантролю перавозкі з выкарыстаннем электронных навігацыйных пломбаў», — адзначаецца ў тэксце паведамлення.

У паведамленні ЕЭК гаворыцца, што адной з перашкод для перамяшчэння тавараў на рынку краін ЕАЭС магло стаць увядзенне забароны на вываз лому і адходаў каляровых і чорных металаў з Казахстана. «Гэта перашкода была выдзелена Расіяй у рамках кансультацый намеснікаў міністраў краін Саюза разам з ЕЭК. Такое патрабаванне было ўключана ў праект загаду „Аб увядзенні забароны на вываз з тэрыторыі Рэспублікі Казахстан лому і адходаў каляровых і чорных металаў“, якое распаўсюджвалася на краіны Саюза», — адзначаецца ў тэксце.

Міністр па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ЕЭК Гегам Варданян, словы якога прыводзяцца ў паведамленні, адзначыў, што ў выніку кансультацый з удзелам намеснікаў міністраў дзяржаў — членаў ЕАЭС у Казахстане было прынята рашэнне аб немэтазгоднасці ўвядзення падобнай забароны.

Звязда, 28 траўня 2020
 
Дата публикации:28.05.2020
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:26
 
Ключевые слова:
Граница Цветной лом ЕЭК
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме