https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Іран абмеркавалі механізмы паглыблення ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва


Сёмы раўнд палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Ірана 17 снежня адбыўся ў Тэгеране, паведамляе беларускае знешнепалітычнае ведамства.
Кансультацыі правялі першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч і намеснік міністра замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Іран па палітычных пытаннях Маджыд Тахт-Раванчы.

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы адносін, падрабязна разгледзелі выпрацоўку механізмаў па паглыбленні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, а таксама абмяняліся думкамі па пытаннях глабальнага парадку дня. Асобна спыніліся на сітуацыі ва Украіне, Сірыі і Афганістане.

Сяргей Лукашэвіч быў прыняты міністрам замежных спраў Ірана Абасам Аракчы. На сустрэчы разгледжаны актуальныя пытанні ўзаемадзеяння паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін, графік візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях. Адбыўся таксама абмен думкамі аб перспектыўных напрамках сумеснай работы ў рамках міжнародных арганізацый.

На сустрэчы з намеснікам міністра прамысловасці, шахтаў і гандлю Ірана Махамадам-Алі Дэхган-Дэхнаві абмеркаваны пытанні змястоўнага напаўнення 17-га пасяджэння змешанай беларуска-іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва, правядзенне якога запланавана ў студзені 2025 года ў Мінску.

17 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.12.2024
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:13
 
Ключевые слова:
Иран Сотрудничество Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме