https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Старшыня канцэрна "Белнафтахім" анансаваў хуткія пастаўкі нафты ў Беларусь з альтэрнатыўных крыніц


Аб гэтым Андрэй Рыбакоў паведаміў па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы.
"Альтэрнатыўныя пастаўкі (нафты.) прапрацоўваюцца. Не буду анансаваць, але ўжо ёсць практычна гатовыя кантракты, - сказаў Андрэй Рыбакоў, адказваючы на пытанне, з якіх краін, акрамя Расіі, магчыма паступленне нафты ў бліжэйшы час. - Гэта датычыцца не толькі самой нафты, але і лагістычных каналаў яе паступлення - будзе не па партах або чыгунцы, гэта будуць ужо іншыя напрамкі".

Старшыня канцэрна таксама расказаў, калі чакаецца паступленне ў Беларусь нафты, закупленай у Нарвегіі для перапрацоўкі ў ААТ "Нафтан". "Чакаем пачатку разгрузкі заўтра (22 студзеня.) пад вечар", - сказаў ён.

Наконт тэхналагічнай магчымасці перапрацоўкі нафты розных сартоў на абсталяванні беларускіх НПЗ Андрэй Рыбакоў растлумачыў, што яна ўжо ажыццяўлялася на заводах раней, калі таксама ўзнікалі складанасці з пастаўкамі з Расіі. "Мы цяпер працуем па розных напрамках і адпрацоўваем розныя сарты, - адзначыў ён. - Тут ёсць два аспекты: абсталяванне і магчымасць змешвання розных сартоў нафты, прывядзенне іх у адпаведнасць з тым, што дазваляе перапрацаваць абсталяванне".

Як паведамлялася, Расія 1 студзеня спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь з-за недасягнення дамоўленасцей па цане. Беларускія НПЗ (Мазырскі НПЗ і "Нафтан") знізілі загрузку да тэхналагічнага мінімуму. "Белнафтахім" 4 студзеня паведаміў аб дамоўленасці з расійскай кампаніяй на пастаўку першай партыі нафты, якая закупляецца па цане без прэміі. Адначасова вывучаліся ўсе магчымыя варыянты альтэрнатыўных паставак.

Беларуская нафтавая кампанія 20 студзеня закупіла партыю 80 тыс. т нарвежскай нафты для перапрацоўкі на "Нафтане". Яна павінна пастаўляцца праз Клайпедскі порт і будзе дастаўлена ў Беларусь чыгуначным транспартам.

Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, дадзеным на нарадзе 21 студзеня, краіна прадоўжыць пошукі альтэрнатыўных крыніц пастаўкі нафты, не адмаўляючыся ад расійскай нафты.

"Сапраўды, цяпер у поўным аб`ёме альтэрнатывы няма пастаўкам расійскай нафты. Але, як мы дамаўляліся, дыверсіфікавацца нам трэба. Трэба ісці да таго, што 30-40 працэнтаў мы будзем купляць нафты ў Расійскай Федэрацыі. Працэнтаў 30 мы павінны з Балтыкі завозіць і працэнтаў 30 праз Украіну - правераны ўжо шлях. Магчыма, Казахстан зможа паставіць нам нафту, калі Расія згодзіцца з гэтым. Дзіўна: наш саюзнік не дае згоды на пастаўку нафты ад нашага іншага саюзніка. Што ж, такая сітуацыя цяпер па пастаўках нафты, і мы павінны ў гэтым разабрацца", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

21 студзеня 2020, Мінск
Кацярына Крышэнік - БЕЛТА
 
Дата публикации:21.01.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:321
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Нефть Клайпеда Украина Транзит
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме