https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь стала паўнапраўнай удзельніцай Метрычнай канвенцыі


Беларусь атрымала паўнапраўнае членства ў Метрычнай канвенцыі і стала 62-й краінай-удзельніцай, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.
"Паўнапраўнае членства ў Метрычнай канвенцыі адкрывае вялікія магчымасці для нашай метралогіі і прамысловасці. З`яўляючыся паўнапраўным членам гэтай канвенцыі і актыўным удзельнікам генеральных канферэнцый па мерах і вагах, Беларусь можа ўдзельнічаць у ключавых параўнаннях на самым высокім узроўні і працаваць у тэхнічных камітэтах Міжнароднага бюро мер і вагаў (ВІРМ)", - адзначылі ў прэс-службе.

Паўнапраўнае членства дасць магчымасць Беларусі параўноўваць свае эталоны з міжнароднымі і атрымліваць іх міжнароднае прызнанне.

"Вынікі вымярэнняў колькасці і якасці сыравіны і прадукцыі, параметраў бяспекі транспарту і навакольнага асяроддзя строга ўлічваюцца пры міжнародным гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве", - растлумачылі ў Дзяржстандарце.

Метрычная канвенцыя - міжнародны дагавор, падпісаны сямнаццаццю краінамі ў Парыжы ў 1875 годзе. Да канвенцыі далучыліся 62 дзяржавы ў якасці паўнапраўных членаў і 40 краін - на правах асацыіраваных членаў. Беларусь з`яўлялася асацыіраваным членам Метрычнай канвенцыі з 2003 года.

27 студзеня 2020, Мінск
Юлія Неманкова - БЕЛТА
 
Дата публикации:27.01.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:330
 
Ключевые слова:
Стандартизация Метрология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме