https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Займацца жыллёвым будаўніцтвам павінны прадпрыемствы, у якіх ёсць для гэтага неабходныя рэсурсы


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 14-га студзеня на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў.
"У нас тыя прадпрымальнікі, прыватнікі, бізнесмены, якія займаюцца будоўляй, асабліва будуюць жыллё (яны проста рвуцца ў гэту сферу), усе сталі як мінімум доларавымі мільянерамі. Хутка, ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў. Усе, хто сур`ёзна займаўся гэтым будаўніцтвам. Паўстае пытанне, адкуль такі спрыт? Нават Амерыка не ведала такіх тэмпаў, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Паўстае пытанне, адкуль так хутка разбагацелі гэтыя людзі? Дзякуй богу, што разбагацелі, няма пытанняў. Але толькі багацець трэба за свой кошт. Трэба багацець за сваю працу. А не тое, што, спасылаючыся на нейкую рыначную эканоміку, разбагацелі за кошт тых, хто купляе гэта жыллё. Гэта ненармальна".

Прэзідэнт нагадаў аб сваім даўнішнім даручэнні па цэнаўтварэнні на будуемае жыллё. Эксперымент Завода эфектыўных прамысловых канструкцый паказаў, што забудоўшчык можа паспяхова развівацца і пры рэнтабельнасці ў памеры 5 працэнтаў.

"Цэны нармальныя, прадпрыемства не прапала, не стратнае. А мне тут дакладваюць, што калі мы гэтым шляхам пойдзем, будуць вымывацца нейкія фінансавыя сродкі і прадпрыемствы ў выніку прападуць. Усе вы маеце жыллё, і нядрэннае. Не забывайце, што ёсць яшчэ тыя, хто мае патрэбу ў жыллі, і мы павінны ім дапамагаць. Наша дапамога перш за ўсё заключаецца ў тым, каб мы дапамаглі ім пабудаваць жыллё па даступных цэнах", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка спытаў, чаму іншыя прадпрыемствы не могуць працаваць пры рэнтабельнасці 5 працэнтаў.

"Не могуць - тады няхай чакаюць у чарзе: што застанецца, аддадзім ім. Мы аддадзім будаваць жыллё тым, хто хоча будаваць, груба кажучы, з пяціпрацэнтнай рэнтабельнасцю, з меншымі затратамі, з больш нізкімі цэнамі. Мы не будзем адбіраць - прыватныя, дзяржаўныя. Вось цана - у яе трэба ўкласціся. У нас не багатыя людзі, каб плаціць двайную цану за жыллё і дапамагаць багачам набіваць кішэні", - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу, жыллёвым будаўніцтвам павінны займацца прадпрыемствы, у якіх ёсць для гэтага неабходныя рэсурсы.

"Гэта ненармальна, калі чалавек прыходзіць з вуліцы, ні грошай, ні ведаў, недзе кавалак зямлі выпрасіў і пачынае будаваць жыллё. У яго людзі для гэтага ёсць? Няма нікога. Стол, табурэтка. Пайшоў у той жа трэст будаўнічы, яны яму пабудавалі. Ён, нічога не робячы, атрымаў добрыя грошы. Таму трэба даваць будаваць жыллё тым, то мае вытворчую базу - будаўнічым арганізацыям", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

14 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.01.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:251
 
Ключевые слова:
Строительство Рентабельность Жильё в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме