https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт даручыў пачаць пастаўкі нафты з альтэрнатыўных крыніц


Перш за ўсё, гаворка ідзе пра дастаўку сыравіны чыгуначным транспартам з партоў на Балтыцы, а таксама задзейнічанне для альтэрнатыўных паставак нафтаправода "Дружба".
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў у бліжэйшыя гадзіны завяршыць перамовы гаспадарчых суб`ектаў Беларусі і Расіі і заключыць кантракты на пастаўку нафты ў краіну, адпаведнае даручэнне ён даў у аўторак.

Беларускі лідар правёў 31 снежня нараду з кіраўніцтвам нафтахімічнай галіны рэспублікі. Як адзначыў Лукашэнка, ён запрасіў удзельнікаў нарады, каб канкрэтна абмеркаваць адпаведныя пытанні ў развіццё праведзеных 30 і 31 снежня тэлефонных размоваў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Па выніках нарады старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў паведаміў, што Лукашэнка даручыў у бліжэйшыя гадзіны завяршыць перамовы і заключыць кантракты на пастаўку нафты ў Беларусь для бесперабойнай работы двух нафтаперапрацоўчых заводаў.

Як перадае БелТА, таксама кіраўніком дзяржавы дадзена даручэнне ўжо ў бліжэйшыя дні забяспечыць экспарт нафты з альтэрнатыўных крыніц.

Перш за ўсё, гаворка ідзе пра дастаўку сыравіны чыгуначным транспартам з партоў на Балтыцы, а таксама задзейнічанне для альтэрнатыўных паставак нафтаправода "Дружба".

Мінск, 31 снежня 2019
Sputnik 
 
Дата публикации:31.12.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:218
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Нефтепродукты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме