https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Імпартаваць алкагольную прадукцыю ў Беларусь у 2020 годзе будуць 38 кампаній


Пералік кампаній размешчаны на афіцыйным сайце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).
Згодна з дакументам, у пералік юрыдычных асоб, якія забяспечваюць рэалізацыю выключнага права дзяржавы на імпарт алкагольнай прадукцыі ў 2020 годзе, увайшлі ў тым ліку ТАА " БелГлобалГарант", ААТ "Бакалея Магілёў", ААТ "Мінскі завод пеністых він", ЗАТ "Мінскі завод вінаградных він", ААТ "Харчтавары", ААТ "Мінск Крышталь" - кіруючая кампанія холдынга "Мінск Крышталь Груп", дзяржаўнае прадпрыемства "Беларусьгандаль", ТАА "Тытунь-інвест", ТАА "Завод Бульбашъ", СТАА "Гарсія", СТАА "Белвінгруп", ТАА "Еўрагандаль".

Адкрыты конкурс на вызначэнне імпарцёраў алкагольнай прадукцыі ў 2020 годзе быў аб`яўлены ў жніўні мінулага года, дакументы прымаліся да 6 верасня.

Выключнае права дзяржавы на імпарт алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту было ўведзена ў Беларусі замест кватавання імпарту гэтай прадукцыі.

Юрыдычныя асобы, якія рэалізуюць гэта права дзяржавы, вызначаюцца па выніках адкрытых конкурсаў. У чэрвені 2011 года ўрад Беларусі прадаставіў Мінгандлю (цяпер МАРГ) паўнамоцтвы штогадова вызначаць пералік алкагольных напіткаў, якія адносяцца да відаў, на ажыццяўленне імпарту якіх не распаўсюджваецца выключнае права дзяржавы. У гэты пералік уваходзіць элітны алкаголь.

4 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.01.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:269
 
Ключевые слова:
Алкоголь Импорт Конкурс Антимонопольное регулирование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме