https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Нацбанку расказалі аб далейшых кроках па забеспячэнні ўстойлівага развіцця эканомікі


Намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Калечыц сёння на семінары расказаў аб далейшых кроках па забеспячэнні ўстойлівага развіцця беларускай эканомікі.
"Цяпер вельмі важна сканцэнтраваць нашы намаганні ў мэтах эканамічнага развіцця краіны. Пачалася распрацоўка пяцігадовай праграмы. Тыя ідэі, якія будуць крышталізавацца ў рамках абмеркаванняў, могуць увайсці ў праграму, якая вызначыць, куды будзе рухацца краіна", - сказаў Дзмітрый Калечыц.

Неабходнай умовай для ўстойлівага развіцця з`яўляецца макраэканамічная стабільнасць. У гэтым паняцці ёсць два складнікі - фінансавая і цэнавая стабільнасць. 

"Гэтыя пытанні мы разглядаем у якасці асноўных мэт Нацбанка. Адпаведныя змяненні ў заканадаўства, якія неабходны для таго, каб мы маглі эфектыўна рэалізоўваць гэтыя задачы, унесены ў органы дзяржаўнага кіравання. Разлічваем на цесны дыялог і ўзаемадзеянне ў гэтай галіне з нашымі калегамі з іншых эканамічных ведамстваў, а таксама на тое, што гэтыя змяненні будуць падтрыманы і прыняты", - адзначыў намеснік старшыні праўлення Нацбанка.

На семінары будуць абмяркоўвацца пытанні ўзаемадзеяння Нацбанка з Міністэрствам фінансаў. 

"Збалансаванасць падаткова-бюджэтнай палітыкі, пазыковай палітыкі з`яўляецца краевугольным каменем з пункту гледжання эфектыўнасці рэалізацыі нашых мэт і ў цэлым забеспячэння макраэканамічнай стабільнасці, а значыць, і ўстойлівага эканамічнага росту", - рэзюмаваў Дзмітрый Калечыц.

22 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.11.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:262
 
Ключевые слова:
Финансы Нацбанк Бюджет Налоги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме