https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Малдова далучыцца да ЕАБР


Малдова далучыцца да Еўразійскага банка развіцця. Аб гэтым 29-га лістапада на палях XIV Міжнароднай канферэнцыі "Еўразійская эканамічная інтэграцыя" журналістам паведаміла саветнік прэзідэнта Малдовы па эканамічных пытаннях Алена Гарэлава.
"Кіраўніцтва Малдовы прыняло афіцыйнае рашэнне аб тым, што Малдова ўступіць у Еўразійскі банк развіцця", - сказала Алена Гарэлава.

Перагаворы аб паўнапраўным членстве ў Еўразійскім банку развіцця гатова пачаць Венгрыя.

Еўразійскі банк развіцця - міжнародная фінансавая арганізацыя, заснаваная Расіяй і Казахстанам у студзені 2006 года ў мэтах садзейнічання развіццю рыначнай эканомікі дзяржаў-удзельніц, іх устойліваму эканамічнаму росту і пашырэнню ўзаемных гандлёва-эканамічных сувязей. 

Дзяржавамі - удзельніцамі банка з`яўляюцца Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.

29 лістапада 2019, Масква
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.11.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:319
 
Ключевые слова:
Молдова Евразийский банк развития Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме