https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" ў студзені-кастрычніку паставілі на знешнія рынкі больш як 68,4 працэнта вырабленай прадукцыі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе канцэрна.
Аб`ёмы фактычных паставак па асноўных валаўтваральных групах тавараў за студзень-кастрычнік павялічаны ў сярэднім на 6-9 працэнтаў. Цэлюлозы экспартавана ў 4 разы больш - амаль 82,3 тыс. т.

За 10 месяцаў арганізацыі канцэрна за мяжу паставілі 339 тыс. куб.м драўнянастружкавых пліт, што на 7,4 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2018 года, 61,9 млн кв.м драўнянавалакністых пліт - на 9,1 працэнта больш, 41,7 тыс. т мэблі - на 5,8 працэнта больш, 141 тыс. т паперы і кардону - на 8,7 працэнта больш. 

Нязначнае зніжэнне аб`ёмаў адгрузкі адбылося толькі па фанеры, яе адгружана на 0,7 працэнта менш - 186,7 тыс. куб.м. 

У прэс-службе звярнулі ўвагу, што на працягу ўсяго бягучага года прадпрыемствы дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці працуюць ва ўмовах спаду экспартных цэн на знешніх рынках. 

Так, напрыклад, сярэдняя цана за тону цэлюлозы ў кастрычніку гэтага года стала на 41,5 працэнта ніжэй у параўнанні з той, якая складвалася на кастрычнік 2018 года. 

Кошт 1 куб.м драўнянастружкавых пліт упаў на 17 працэнтаў, кошт 1 кв.м драўнянавалакністых - на 3 працэнты, 1 куб.м фанеры - на 28 працэнтаў, 1 т мэблі - на 7,3 працэнта.

"Такім чынам, спад цэн паўплываў на аб`ёмы валютнай выручкі ад экспарту прадукцыі. Пры гэтым прадпрыемствы канцэрна на працягу ўсяго перыяду выходзяць на станоўчыя вынікі работы. У грашовым выражэнні экспарт у цэлым па канцэрне за студзень-кастрычнік вырас у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 3,2 працэнта і склаў амаль $478,9 млн", - адзначылі ў прэс-службе. 

Геаграфія экспартных паставак ахапіла 69 краін. У ліку найбольш вялікіх рынкаў збыту прадпрыемстваў "Беллеспаперапрама" - Расія, Польшча, Украіна, Кітай, Літва, Казахстан.

Канцэрн "Беллеспаперапрам" аб`ядноўвае арганізацыі розных форм уласнасці і кіруе імі. Гэтыя прадпрыемствы з`яўляюцца найбольш буйнымі вытворцамі шэрага таварных пазіцый на рынку рэспублікі. 

Дзейнасць прадпрыемстваў канцэрна падзяляецца на тры сектары: дрэваапрацоўка, вытворчасць мэблі і цэлюлозна-папяровая прамысловасць. У прадпрыемстваў разгалінаваная дылерская сетка ў розных гарадах і краінах, працуюць гандлёвыя дамы і фірменныя магазіны.

4 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.12.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:433
 
Ключевые слова:
Деревообработка "Беллесбумпром"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме