https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Да 50% упакоўкі беларускіх вытворцаў да 2035 года будзе экалагічна бяспечнай


Доля экалагічна бяспечнай упакоўкі, якая выкарыстоўваецца беларускімі вытворцамі, да 2035 года можа скласці ад 30 да 50 працэнтаў.
Аб гэтым заявіла намеснік старшыні канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Ія Малкіна ў час панэльнай дыскусіі па новых экалагічных стандартах Беларусі на Сусветным тыдні прадпрымальніцтва.

"Мы не ставім 100 працэнтаў сабе за мэту пераходу на біялагічна нейтральную ўпакоўку, экалагічна бяспечную. Правялі аналіз магчымасцей нашых галін, іх эканамічнае развіццё. 

Прыкладная сярэднеарыфметычная лічба па розных галінах - гэта недзе ад 30 да 50 працэнтаў выкарыстання экалагічна бяспечнай упакоўкі да 2035 года", - сказала Ія Малкіна.

Намеснік старшыні канцэрна адзначыла, што на сёння ўжо распрацавана нацыянальная праграма дзеянняў па пераходзе на экалагічна бяспечную ўпакоўку. Пры яе падрыхтоўцы грунтаваліся не толькі на дакументах, распрацаваных у Беларусі (гэта і план па зялёнай эканоміцы, і Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця - 2030), але і на меркаваннях міжнародных кансультантаў, у першую чаргу кансультантаў ЕС, якія прайшлі ўжо гэты шлях.

"Паверце, як чалавек, які вельмі шмат вывучаў гэту тэматыку, я дакладна ведаю: не ўсе еўрапейскія краіны могуць пахваліцца нейкімі значнымі дасягненнямі ў гэтай сферы, - дадала Ія Малкіна. - Мы на іх фоне выглядаем нядрэнна".

19 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.11.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:436
 
Ключевые слова:
Экология Упаковка Предпринимательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме