https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Для ліквідацыі бар`ераў на прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза неабходна прыняць палітычнае рашэнне


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў да гэтага астатнія дзяржавы саюза ў Ерэване на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў шырокім складзе.
"Сёння мы надзялілі камісію паўнамоцтвамі ў пытаннях маркіроўкі тавараў і прасочвальнасці іх руху. ЕЭК павінна гарантаваць, што гэтыя прагрэсіўныя прапановы не павернуцца новымі перашкодамі ў гандлі. Бар`ераў у саюзе і так дастаткова, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - Асабліва насцярожвае, калі яны ўводзяцца ў такіх адчувальных сферах, як, напрыклад, дзяржзакупкі. Надышоў час кіраўнікам дзяржаў разгледзець набалелую тэму і прыняць палітычнае рашэнне".

Магчыма, лічыць Прэзідэнт, трэба ўзмацніць кампетэнцыю Еўразійскай эканамічнай камісіі і Суда ЕАЭС. У 2020 годзе Беларусь прыме старшынства ў Еўразійскім эканамічным саюзе, яе прадстаўнік узначаліць Калегію ЕЭК. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што краіна рыхтуецца да гэтага перыяду з усёй сур`ёзнасцю.

"ЕАЭС - вельмі маладое ўтварэнне. У яго развіццё трэба ўкласці яшчэ шмат сіл і сродкаў, каб не пазней за 2025 год або нават раней стварыць усёабдымны і эфектыўны эканамічны саюз, пабудаваць адзіныя рынкі, сфармаваць адзіныя галіновыя палітыкі і рэалізаваць палажэнні Дагавора аб ЕАЭС", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

1 кастрычніка 2019, Ерэван
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА
 
Дата публикации:01.10.2019
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:438
 
Ключевые слова:
Интеграция Маркировка товаров ЕЭК
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме