https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Украіна плануе правесці работы па паглыбленні дна ракі Прыпяць да мая 2020 года


Аб гэтым праінфармаваў напярэдадні ў Жытоміры міністра транспарту і камунікацый Беларусі Аляксея Аўраменку міністр інфраструктуры Украіны Уладзіслаў Крыклій, паведамілі ў прэс-службе Мінтранса.
У час двухбаковай сустрэчы кіраўнікі міністэрстваў закранулі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння ў сферы транспарту. У першую чаргу дамовіліся прадоўжыць сумесную работу па стварэнні ўмоў для развіцця перавозак водным транспартам на міжнародным шляху Е40.

У прыватнасці, украінскі бок праінфармаваў, што забяспечыць выкананне днопаглыбляльных работ на рацэ Прыпяць да 1 мая 2020 года, беларускі - сінхранізуе з калегамі і правядзе аналагічныя работы на беларускім участку Прыпяці - да Мазыра.

Таксама бакі дамовіліся прадоўжыць супрацоўніцтва, накіраванае на павелічэнне аб`ёмаў чыгуначных перавозак грузаў і павышэнне скорасці руху вагона- і грузапатоку ў напрамку Украіна-Беларусь.

У мэтах прыцягнення дадатковага пасажырапатоку, а таксама спрашчэння працэдур і фармальнасцей для пасажыраў поезда Кіеў-Мінск-Вільнюс-Рыга планируецца прапрацаваць магчымасць выдачы транзітнай візы для грамадзян Еўрапейскага саюза непасрэдна ў поездзе.

Абмяркоўвалася ў час сустрэчы і пытанне па арганізацыі турыстычнага маршруту Кіеў-Мазыр-Кіеў з выкарыстаннем судна "Світанак", а таксама прадаўжэнне круізнага маршруту з выкарыстаннем цеплахода "Белая Русь" да Кіева ў навігацыю 2020 года.

Былі закрануты і пытанні авіяцыйных зносін, аўтамабільнага транспарту. У прыватнасці, украінскі бок праінфармаваў, што ўжо ў кастрычніку прапануе неабходны комплекс мер па вырашэнні пытання аб утрыманні маставога пераходу цераз раку Славечна і адпаведнага ўчастка аўтамабільнай дарогі М21 Выступовічы-Жытомір-Магілёў-Падольскі (праз Вінніцу).

4 кастрычніка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.10.2019
Тематика:Транспорт, Экономика
Просмотров:364
 
Ключевые слова:
Прыпяць E40 Украина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме