https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Краіны ЕАЭС зацвердзілі Канцэпцыю фармавання агульнага фінансавага рынку


Аб гэтым паведаміў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў шырокім складзе.
Кіраўнікі дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза сёння на саміце ў Ерэване зацвердзілі Канцэпцыю фармавання агульнага фінансавага рынку

"Сёння мы зацвердзілі Канцэпцыю фармавання агульнага фінансавага рынку ЕАЭС, заклаўшы аснову для забеспячэння свабоднага руху капіталу і паслуг", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што арганізацыя такога рынку павінна быць спалучана з лічбавізацыяй: гэта дасць магчымасць развіваць перадавыя фінансавыя тэхналогіі і зрабіць больш даступным увесь спектр такіх паслуг.

"Нам, безумоўна, будзе карысны ўзаемны абмен вопытам у гэтай галіне", - упэўнены Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, у ЕАЭС нямала зроблена для лічбавай трансфармацыі эканомікі, стварэння экасістэм для такіх сектараў, як гандаль, прамысловая кааперацыя, развіццё транспартных калідораў, занятасць, а таксама для забеспячэння прасочвальнасці руху тавараў.

"Гэты напрамак набірае абароты, і пара яго ўпарадкаваць, дапоўніць адпаведнымі нормамі Дагавор аб саюзе. Адначасова трэба звярнуць увагу на пытанні інфармацыйнай бяспекі, выпрацаваць адзіныя стандарты і фарматы ўзаемадзеяння", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Што датычыцца агульнага прызнання электронных лічбавых подпісаў на прасторы саюза, то гэту праблему, дадаў Аляксандр Лукашэнка, варта было ўрэгуляваць ужо даўно. Інакш, адзначыў ён, немагчыма весці размову аб лічбавай будучыні. Узгодненая кіраўнікамі дзяржаў канцэпцыя адлюстроўвае мэты, прынцыпы, этапы, крытэрыі і асноўныя напрамкі фармавання агульнага фінансавага рынку ЕАЭС.

Краіны павінны будуць да 2025 года ўзгадніць падыходы да ўзаемнага прызнання ліцэнзій у банкаўскім і страхавым сектарах, а таксама да трансгранічнай пастаўкі фінансавых паслуг у сектары рынку каштоўных папер.

У канцэпцыі адзначаецца, што ў адпаведнасці з Дагаворам аб ЕАЭС павінен быць сфарміраваны наднацыянальны орган па рэгуляванні фінансавага рынку. Пры гэтым яго работа будзе вызначацца асобным дагаворам.

1 кастрычніка 2019, Ерэван
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА
 
Дата публикации:01.10.2019
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:428
 
Ключевые слова:
Финансы Цифровизация ЕАЭС Информационная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме