https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзяржстандарт Беларусі будзе супрацоўнічаць з Амерыканскім таварыствам па выпрабаваннях і матэрыялах


Дзяржстандарт Беларусі і Амерыканскае таварыства па выпрабаваннях і матэрыялах падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні.
Цырымонія адбылася на палях 42-й Генеральнай Асамблеі ISO ў Кейптаўне, паведамілі ў прэс-службе Дзяржстандарту. Подпісы пад дакументам паставілі старшыня Дзяржстандарту Беларусі Валянцін Татарыцкі і віцэ-прэзідэнт па глабальным супрацоўніцтве Амерыканскага таварыства па выпрабаваннях і матэрыялах (ASTM International) Тэрэза Цэндроўска.

Бакі будуць абменьвацца інфармацыяй аб стандартах і досведам іх распрацоўкі, удзельнічаць у праводзімых праграмах тэхнічнай і прафесійнай падрыхтоўкі, канферэнцыях, семінарах.

Прадугледжваецца магчымасць прымянення стандартаў ASTM у якасці асновы для распрацоўкі дзяржаўных стандартаў Беларусі пры захаванні аўтарскіх правоў. Беларускія спецыялісты змогуць удзельнічаць у тэхнічных камітэтах ASTM International і разглядзе праектаў стандартаў.

ASTM International - міжнародная арганізацыя, якая распрацоўвае і выдае стандарты ASTM для матэрыялаў, прадукцыі, сістэм і паслуг у розных сферах.

Сёння партфель гэтай арганізацыі налічвае больш як 12 тыс. стандартаў. Звыш 5 тыс. стандартаў ASTM прыняты за межамі ЗША ў якасці нацыянальных, амаль 60 краін выкарыстоўваюць стандарты ASTM як аснову для стварэння сваіх нарматыўных баз.

Чальцамі арганізацыі з`яўляюцца прыкладна 32 тыс. прадстаўнікоў ад вытворцаў, карыстальнікаў, непасрэдных спажыўцоў, урадаў і акадэмій больш як 100 краін свету.

Двухдзённае пасяджэнне 42-й Генеральнай асамблеі Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі (ISO) прысвечана развіццю ISO да 2030 года.

Праграма асамблеі сфармавана такім чынам, каб забяспечыць шырокую пляцоўку для дыскусій, засяродзіўшы ўвагу на асноўных рухаючых фактарах (эканамічных, экалагічных, тэхналагічных і сацыяльных).

На палях асамблеі беларуская дэлегацыя правяла шэраг рабочых сустрэч і перагавораў па развіцці супрацоўніцтва, у тым ліку з кіраўніцтвам CEN/CENELEC, нацыянальных органаў па стандартызацыі Польшчы, ААЭ, Турцыі.

Старшыня Дзяржстандарту Валянцін Татарыцкі таксама прыняў удзел у рабочай сустрэчы кіраўнікоў нацыянальных органаў па стандартызацыі краін СНД.

20 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.09.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:371
 
Ключевые слова:
Беларусь-США Стандартизация ASTM International Госстандарт Авторские права
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме