https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў I паўгоддзі вырас на 1,6 працэнта


Аб гэтым паведаміў 26 жніўня начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксей Багданаў.
Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў першым паўгоддзі склаў $2,577 млрд, што на 1,6 працэнта больш у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года.

"У першым паўгоддзі бягучага года экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання склаў $2,577 млрд, тэмп росту - 101,6 працэнта. Прадукцыя пастаўлялася ў 88 краін свету. Мы ўвесь час працуем над дыверсіфікацыяй і пашырэннем геаграфіі нашага экспарту. Асвоена 12 новых рынкаў, у тым ліку Афганістан, Пакістан, Тайланд, Кенія, Лівія, Маўрытанія, Албанія, Боснія і Герцагавіна, Аргенціна. Пастаўкі малочнай прадукцыі выраслі на 12,6 працэнта і склалі 1,15 млн т на суму $1,1 млрд асноўным драйверам росту экспарту ў малочным сектары ў бягучым годзе былі сыры, - расказаў Аляксей Багданаў. - Да гэтага часу дзейнічаюць пэўныя абмежаванні на пастаўкі ў Расію некаторых тыпаў малочнай прадукцыі - гэта датычыцца ў асноўным сухога малака. Таму нашы вытворцы прынялі ўзважанае рашэнне перанакіраваць сыравінныя патокі на вытворчасць гатовай прадукцыі, у прыватнасці сыроў, натуральнамалочнай прадукцыі. Гэта прывяло да павелічэння як вытворчасці, так і экспарту гэтых відаў тавараў".

Пастаўкі рапсавага алею ў першым паўгоддзі павялічыліся практычна на 30 працэнтаў. Акрамя таго, у студзені-чэрвені вырас экспарт ільновалакна, жэлаціну.

Што датычыцца мясной прадукцыі, па выніках першага паўгоддзя адзначаецца зніжэнне яе экспарту ў грашовым выражэнні да $418,2 млн (86,6 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года).

Гэта звязана з тым, што Рассельгаснагляд раней увёў часовыя абмежаванні на ўвоз ялавічыны на косці і буйной рагатай жывёлы з краін, якія не маюць афіцыйнага статусу Міжнароднага эпізаатычнага бюро (МЭБ) па губкападобнай энцэфалапатыі, у тым ліку з Беларусі.

У сувязі з гэтым ішло пераразмеркаванне таварных патокаў, выпрацаваны кампенсаторныя механізмы, адкрываюцца новыя рынкі для паставак ялавічыны на косці.

Пры гэтым пастаўкі беларускай свініны на экспарт у першым паўгоддзі выраслі практычна ў 2,8 раза і наблізіліся да сумы $3 млн.

Растуць і пастаўкі мяса птушкі: яны склалі $128,3 млн (109,1 працэнта да ўзроўню студзеня - чэрвеня мінулага года).

На 8,4 працэнта вырас экспарт гатовых мясных вырабаў, кансерваванай прадукцыі. Доля экспарту беларускай сельгаспрадукцыі на расійскі рынак складае каля 80 працэнтаў (у 2018-м было 82,2 працэнта).

За шэсць месяцаў пастаўкі ў Расію склалі $2,1 млрд (99,4 працэнта да ўзроўню студзеня - чэрвеня 2018 года). Экспарт у краіны СНД (без уліку Расіі) вырас на 9,6 працэнта і дасягнуў $286 млн.

Па выніках першага паўгоддзя экспарт беларускай сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання ў краіны Еўрапейскага саюза вырас на 22 працэнты да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года, у Кітай - на 73,1 працэнта.

На рынках далёкага замежжа самы значны рост паказвае экспарт беларускага мяса - у чатыры разы (да $14,5 млн), у тым ліку ялавічыны - у 3,7 раза, мяса птушкі - у 7,7 раза. Пастаўкі гатовай прадукцыі з мяса і кансерваванага мяса выраслі ў пяць разоў.

26 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.08.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:333
 
Ключевые слова:
Сельское хозяйство Россия Китай
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме