https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Белавія» хоча фінансавай кампэнсацыі за зрыў паставак двух Boeing 737 MAX


Пра гэта заявіў журналістам генэральны дырэктар авіякампаніі «Белавія» Анатоль Гусараў.
«Белавія» сумесна зь лізінгавымі кампаніямі прапрацоўвае мэханізм фінансавай кампэнсацыі стратаў, якія беларуская авіякампанія панесла з прычыны зрыву тэрмінаў пастаўкі двух самалётаў Boeing 737 MAX.

Паводле Анатоля Гусарава, адсутнасьць заплянаваных паставак двух самалётаў у траўні і чэрвені 2019 году стварыла для «Белавія» дадатковыя цяжкасьці ў плянаваньні рэйсаў, асабліва чартэрных праграм у летні пэрыяд. Таму авіякампанія разьлічвае на кампэнсацыю.

«Акрамя таго, мы панесьлі канкрэтна страты ад таго, што ўжо выдаткавалі вялікія сродкі на падрыхтоўку пэрсаналу, наземнай базы для эксплюатацыі гэтых самалётаў, і сёньня гэтыя сродкі не працуюць», — дадаў гендырэктар «Белавія».

Анатоль Гусараў адзначыў, што тэма Boeing 737 MAX — балючая тэма для «Белавія».

У выніку катастроф двух новых самалётаў Boeing 737 MAX у кастрычніку 2018 году ў Інданэзіі і ў сакавіку 2019 году ў Этыёпіі агулам загінулі 346 чалавек. У кампаніі тады прызналі, што на борце абодвух самалётаў адбыўся збой сыстэмы MCAS.

Пазьней кампанія Boeing выявіла выявіла дэфэкты дэталяў самалётаў 737 NG і 737 MAX у 312 самалётах па ўсім сьвеце. Палёты Boeing 737 MAX былі прыпыненыя ў многіх краінах сьвету.

У траўні Boeing выправіла памылкі ў праграмным забесьпячэньні сымулятараў, на якіх трэнуюцца пілёты самалётаў 737 MAX. Тады ў кампаніі заявілі, што збой у сыстэме карэкцыі манэўраваньня мог стаць прычынай крушэньня двух самалётаў такіх мадэляў.

Фэдэральная адміністрацыя авіяцыі ЗША абвінаваціла «Боінг» у тым, што больш чым год кампанія не паведамляла пра няспраўнасьць індыкатара бясьпекі ў кабіне пілётаў Boeing 737 MAX.

Радыё Свабода, 15 ліпеня 2019
 
Дата публикации:15.07.2019
Тематика:Транспорт, Экономика
Просмотров:435
 
Ключевые слова:
Boeing 737 MAX Белавиа Авиаперевозки Безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме