https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і ЕБРР падпісалі тры дакументы па пашырэнні супрацоўніцтва


Адпаведныя дакументы падпісаны 11 чэрвеня ў штаб-кватэры ЕБРР у Лондане па выніках перагавораў прэм`ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса і першага віцэ-прэзідэнта ЕБРР Юргена Рыгтэрынка.
Беларусь і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця пашыраюць узаемадзеянне ў розных сектарах. У прыватнасці, падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж урадам Беларусі і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця адносна супрацоўніцтва ў падтрымку Савета па замежных інвестыцыях Беларусі.

Гэты савет стане новым органам садзейнічання дыялогу з інвестарскай супольнасцю. Акрамя таго, падпісаным сёння пагадненнем прадугледжваецца, што ЕБРР выдзяляе 15,5 млн еўра для праграмы "Чыстая вада" ў Віцебскай вобласці. Сродкі пазыкі прафінансуюць інвестыцыйную праграму "Віцебскаблводаканала", якая дасць магчымасць прывесці якасць пітной вады ў адпаведнасць са стандартамі ЕС і Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Новыя станцыі па ачыстцы пітной вады ад прымесей жалеза будуць устаноўлены ў 80 населеных пунктах да канца 2022 года. Крэдыт з`яўляецца часткай праграмы ЕБРР па водным сектары ў Беларусі.

Паміж урадам Беларусі і ЕБРР падпісаны таксама мемарандум аб узаемаразуменні адносна перадпрыватызацыйнага садзейнічання для ААТ "Віцебскдрэў". ЕБРР распрацуе меры па павышэнні інвестыцыйнай прывабнасці "Віцебскдрэва". ЕБРР - шматбаковы банк, які садзейнічае развіццю прыватнага сектара і прадпрымальніцкай ініцыятывы ў 38 эканоміках на трох кантынентах.

Акцыянерамі банка з`яўляюцца 67 краін, а таксама ЕС і Еўрапейскі інвестыцыйны банк. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця з`яўляецца буйнейшым інстытуцыянальным інвестарам у эканоміку Беларусі. З пачатку сваёй дзейнасці ў Беларусі ў 1992 годзе ЕБРР інвесціраваў амаль 2,46 млрд еўра ў 114 праектаў у розных галінах эканомікі краіны.

11 чэрвеня 2019, Лондан
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.06.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:275
 
Ключевые слова:
Инвестиции ЕБРР Финансы Кредиты Питьевая вода Віцебск Охрана здоровья
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме