https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў красавіку склала Br1074


Аб гэтым паведаміў прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Румас 22 мая на пасяджэнні Савета Міністраў аб сацыяльна-эканамічным развіцці.
"Па краіне ўзровень сярэдняй зарплаты ў памеры Br1 тыс. забяспечаны як за сакавік, так і ў цэлым за I квартал бягучага года. Ёсць ужо лічбы Белстата па красавіку, сярэдняя зарплата склала Br1074, нарастаючым падрахункам за чатыры месяцы - Br1026", - адзначыў Сяргей Румас.

Рэальныя даходы насельніцтва ў I квартале прыраслі на 7,3 працэнта. Рэальная заработная плата вырасла на 7,8 працэнта, у тым ліку ў бюджэтнай сферы - на 6,8 працэнта. Паводле слоў Сяргея Румаса, урад асаблівую ўвагу будзе ўдзяляць арганізацыям з нізкім узроўнем аплаты працы.

"На жаль, у краіне ёсць яшчэ прадпрыемствы, дзе сярэдняя зарплата не дасягае і Br400. Таму, як мы дамаўляліся, да канца I паўгоддзя ў краіне такіх прадпрыемстваў быць не павінна", - сказаў прэм`ер-міністр.

Кіраўнік урада звярнуў увагу на своечасовую выплату зарплаты, урад зноў павінен вярнуцца да гэтага пытання і ўстанавіць строгі кантроль за арганізацыямі, якія дапускаюць пратэрміноўку. "Па кожным факце ўтварэння пратэрмінаванай запазычанасці вінаватыя (размова ідзе ў першую чаргу аб дырэктарах прадпрыемстваў) будуць неадкладна прыцягвацца да адказнасці", - папярэдзіў прэм`ер-міністр.

Нязменным застаецца патрабаванне ўрада аб адпаведнасці росту зарплат на вялікіх прадпрыемствах росту прадукцыйнасці працы.

"На жаль, па некаторых прадпрыемствах пакуль суадносіны росту прадукцыйнасці працы і зарплаты меншыя за адзінку. Прашу гэтыя прадпрыемствы прааналізаваць сітуацыю. Я не заклікаю зніжаць заработную плату - я заклікаю павялічваць прадукцыйнасць працы", - падкрэсліў Сяргей Румас.

22 мая 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.05.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:332
 
Ключевые слова:
Зарплата Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме