https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Беллегпрам" плануе пастаўляць прадукцыю на замежныя рынкі пад адзіным брэндам


Канцэрн "Беллегпрам" плануе прасоўваць прадукцыю на замежныя рынкі пад адзіным брэндам, што дасць магчымасць дыверсіфікаваць экспарт, паведаміла журналістам старшыня канцэрна Таццяна Лугіна.
"Беларускае адзенне - ужо брэнд. Калі кожны вытворца самастойна спрабуе асвоіць той ці іншы рынак, гэта складана і фінансава-эканамічна, і стратэгічна", - адзначыла Таццяна Лугіна.

Цяпер разглядаецца магчымасць прадстаўляць прадукцыю пад адзіным брэндам (напрыклад, "Беларускае адзенне") на выстаўках у краінах далёкай дугі.

Такім чынам, канцэрн можа стаць сувязным звяном для прадпрыемстваў па выхадзе на супрацоўніцтва з гэтымі дзяржавамі.

Таксама канцэрн падрыхтуе прапановы па праграме падтрымкі экспарцёраў, дзе ў тым ліку знойдзе адлюстраванне вопыт іншых краін.

У 2018 годзе прадпрыемствы канцэрна экспартавалі прадукцыі больш як на $550 млн, тавары пастаўляліся ў 64 краіны свету. У студзені-сакавіку экспарт склаў $120,1 млн - 54,1 працэнта ад агульнага аб`ёму вытворчасці.

7 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.06.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:313
 
Ключевые слова:
Лёгкая промышленность Экспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме