https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Шматдзетным сем`ям не прыйдзецца стаяць у чарзе на жыллё больш за год


Плануецца, што ў Беларусі з 2021 года грамадзян гэтай катэгорыі, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, будуць накіроўваць на будаўніцтва кватэры на працягу 12 месяцаў з моманту пастаноўкі ў чаргу.
Шматдзетныя сем`і, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, будуць накіроўваць на будаўніцтва жылля на працягу года з моманту пастаноўкі на ўлік, пра гэта паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Вольга Верамей.

"Да 2021 года чарга будзе фармавацца так, каб на працягу года з моманту пастаноўкі на ўлік шматдзетныя сем`і маглі накіроўвацца на будаўніцтва жылля", - цытуе яе словы БелТА.

Верамей адзначыла, што мясцовыя выканкамы вылучаюць дастаткова зямельных участкаў, якія могуць прапаноўваць шматдзетным сем`ям. Стала таксама вядома, што планы-графікі будаўніцтва жылых дамоў для шматдзетных сем`яў будуць распрацоўваць і зацвярджаць штогод.

Пры фарміраванні жыллёвай праграмы штогод трэба будзе ўводзіць у эксплуатацыю не менш за 135 тысяч квадратных метраў арэнднага жылля, за кошт бюджэту не менш за 90 тысяч квадратных метраў. Акрамя гэтага, у краіне маюць намер ўвесці абавязковае страхаванне прафесійнай адказнасці праектнай арганізацыі за распрацаваную праектную дакументацыю.

Нагадаем, у сакавіку 2019 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дырэктыву №8 "Аб прыярытэтных кірунках развіцця будаўнічай галіны". Праз два месяцы Савета Міністраў зацвердзіў план па яе рэалізацыі.

Мінск, 21 траўня 2019
Sputnik
 
Дата публикации:21.05.2019
Тематика:Культура, Экономика
Просмотров:301
 
Ключевые слова:
Строительство Жильё в Беларуси Директива №8 Соцзащита Демография
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме