https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Знешні дзярждоўг Беларусі з пачатку года знізіўся на 1,7% да $16,6 млрд


Пра гэта паведамляе Міністэрства фінансаў.
Знешні дзяржаўны доўг Беларусі на 1 красавіка 2019 года склаў $16,6 млрд, знізіўшыся з пачатку года на $0,3 млрд (з улікам курсавых розніц), або на 1,7 працэнта.

У студзені-сакавіку прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму $187,2 млн, у тым ліку $157,9 млн - урада і банкаў Расіі, $18,6 млн - МБРР, $6,1 млн - Экспартна-імпартнага банка Кітая і $4,6 млн - ЕБРР.

Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу ў студзені - сакавіку 2019 года склала $539,1 млн, з якіх $219,4 млн - ураду Расіі, $212,8 млн - Экспартна-імпартнаму банку Кітая, $88,3 млн - ЕФСР, $17,1 млн - МБРР, $0,8 млн - ЕБРР і Паўночнаму інвестыцыйнаму банку, $0,7 млн - Таварна-крэдытнай карпарацыі ЗША.

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 красавіка склаў Br44,1 млрд і зменшыўся ў параўнанні з пачаткам 2019 года на Br1,3 млрд, або на 2,8 працэнта.

Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 красавіка склаў Br8,7 млрд, зменшыўшыся з пачатку года на Br0,1 млрд (з улікам курсавых розніц), або на 1,6 працэнта.

За студзень - сакавік 2019 года размешчана ўнутраных валютных дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму, эквівалентную $146,1 млн. Пагашана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму, эквівалентную $87,4 млн і Br100 млн.

Звязда, 30 красавіка 2019
 
Дата публикации:30.04.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:271
 
Ключевые слова:
Госдолг Финансы Кредиты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме