https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Нафтан" пачаў прэтэнзійную работу за недапастаўкі нафты ў красавіку


Аб гэтым паведаміў 14 траўня намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці прадпрыемства Сяргей Алтухоў.
ААТ "Нафтан" пачало прэтэнзійную работу ў адносінах да расійскіх пастаўшчыкоў нафты, якія не выканалі сваіх абавязацельстваў за красавік. 

"Юрыдычная служба прадпрыемства арганізавала работу па выстаўленні штрафных санкцый у адносінах да расійскіх пастаўшчыкоў за недапастаўку якаснай нафты за красавік", - сказаў Сяргей Алтухоў. Ён падкрэсліў, што асноўныя выдаткі, звязаныя з паніжэннем прадукцыйнасці, цяпер падлічваюцца. Па выніках гэтага працэсу будзе сфарміраваны агульны пакет, прадоўжыцца прэтэнзійная работа.

Сяргей Алтухоў нагадаў, што ў канцы красавіка ў выніку нюансаў, звязаных з пастаўкамі няякаснай нафты, "Нафтан" быў вымушаны знізіць аб`ём перапрацоўкі да 50 працэнтаў. У гэтым жа рэжыме прадпрыемства працуе цяпер, перапрацоўваючы сыравіну, якая паступае па трубаправодзе Сургут-Полацк. "Нафта належнай якасці, што дае магчымасць выкарыстоўваць яе без апасенняў за захаванасць работаздольнасці абсталявання. Разам з тым з-за існуючай сітуацыі некаторыя ўстаноўкі "Нафтана" пераведзены на цыркуляцыю або ў рэжым, які патрабуецца, зыходзячы з загрузкі", - дадаў намеснік гендырэктара.

Паводле яго слоў, цяпер наваполацкі НПЗ хвалюе перш за ўсё нявызначанасць. "Чым хутчэй вырашыцца пытанне па забеспячэнні сыравінай у планавых лічбах, тым хутчэй "Нафтан" выйдзе на зададзены рэжым, што дасць магчымасць выраўнаваць яго эканоміку, урэгуляваць сітуацыю з забеспячэннем сумежных нафтахімічных прадпрыемстваў канцэрна "Белнафтахім", якія завязаны на пастаўку нашай сыравіны і таксама вымушаны скарэкціраваць свае вытворчыя планы, вырашыць праблемы па выкананні кантрактных абавязацельстваў з пакупнікамі прадукцыі. Цяпер мы рэструктурызавалі свае абавязацельствы па запланаваных аб`ёмах паставак", - адзначыў Сяргей Алтухоў.

Як праінфармаваў галоўны інжынер ААТ "Полацктранснафта Дружба" Міхаіл Баравой, на гэты момант працуе толькі адзін напрамак пастаўкі нафты ў ААТ "Нафтан" - гэта ветка Сургут-Полацк. Напрамак Унеча-Полацк, у нафтаправодах якога знаходзіцца больш за 400 тыс. куб. м некандыцыйнай нафты, стаіць. Прадпрыемствам былі прыняты ўсе вычарпальныя меры, каб не дапусціць пастаўкі гэтай нафты на "Нафтан". Пытанне аб далейшых дзеяннях адносна яе пакуль не вырашана.

Цяпер па ветцы Сургут-Полацк прапампоўваецца 300 тыс. т нафты. У звычайным жа рэжыме стандартны аб`ём прапампоўкі нафты, неабходны для забеспячэння нармальнай работы наваполацкага НПЗ, складае больш за 700 тыс. т.

14 траўня 2019, Наваполацк
Вольга Багачова - БЕЛТА
 
Дата публикации:14.05.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:339
 
Ключевые слова:
Нефтепереработка Нефтепровод "Дружба" Наваполацк Унеча Хлорорганика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме