https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" трансфармуецца ў тэхналагічны горад-спадарожнік Мінска


Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Румас 3-га красавіка на сустрэчы з намеснікам старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Шэнь Юэюэ.
"Дзякуючы сумеснай рабоце спецыялістаў Беларусі і Кітая парк ужо стаў месцам прыцягнення замежных інвестыцый, тэхналогій і людскіх рэсурсаў. У парку ўжо зарэгістраваны 43 рэзідэнты, у тым ліку з ЗША, Еўрапейскага саюза, Ізраіля, Канады і Расіі. Таму цяпер мы ўжо можам называць гэты парк не толькі беларуска-кітайскім, але і міжнародным", - адзначыў Сяргей Румас.

Правінцыя Чжэцзян, якая з`яўляецца малой радзімай Шэнь Юэюэ, сёння адзін з самых развітых з эканамічнага пункту гледжання рэгіёнаў, там размяшчаецца штаб-кватэра карпарацыі "Алібаба". "З улікам рэбрэндынгу парка "Вялікі камень" і яго трансфармацыі ў тэхналагічны навуковы горад-спадарожнік Мінска былі б рады стварэнню ў парку субпарка правінцыі Чжэцзян, а таксама прыходу ў парк буйных высокатэхналагічных кампаній з вашай правінцыі", - сказаў прэм`ер-міністр.

Кіраўнік урада таксама закрануў тэму рэгіянальнага ўзаемадзеяння, якое павінна стаць лакаматывам развіцця беларуска-кітайскіх эканамічных адносін. "У гэтым пытанні мы разлічваем на ваша садзейнічанне, улічваючы ваш вопыт кіруючай работы ў горадзе Ханчжоу", - дадаў Сяргей Румас, адзначыўшы зацікаўленасць беларускага боку ва ўстанаўленні пабрацімскіх сувязей паміж Ханчжоу і адным з беларускіх гарадоў.

Сустрэча ва ўрадзе праходзіць напярэдадні другога міжнароднага форуму "Адзін пояс і адзін шлях" у Пекіне. На палях форуму пройдзе сустрэча лідараў Беларусі і Кітая, таму гэты візіт старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў у Мінску разглядаюць як этап падрыхтоўкі сустрэчы на вышэйшым узроўні.

3 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.04.2019
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:690
 
Ключевые слова:
"Великий Камень" Город-спутник Технологии Китай Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме